Название: Культурные связи с Павловском
Автор: Радько Нелли
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 30 окт. - С. 2.
В культурной столице всегда рады гостям. В особенности – представителям городов-побратимов. На днях в детской библиотеке-филиале №3 им. С. Маршака с дружеским визитом побывала заведующая библиотекой-филиалом №1 г.Павловска СПГБУ «Территориальная централизованная библиотечная система Пушкинского района» Валентина Меньшикова. Нынешней предшествовала июльская встреча на мероприятиях в рамках республиканской акции «Новополоцк – культурная столица Беларуси 2018». Валентина Анатольевна воспользовалась приглашением ЦБС посетить наш город и была приятно впечатлена увиденным. Поблагодарить за оказанный приём заведующая библиотекой из Павловска решила лично. Визит носил культурно-просветительский характер. Валентина Анатольевна передала Благодарственное письмо от администрации централизованной библиотечной системы Пушкинского района директору ЦБС Марии Караваевой, рассказала о своей деятельности. Подготовила и показала презентацию о наиболее ярких архитектурных достопримечательностях, культурных ценностях г. Павловска.
«Я люблю вашу страну. Вы очень гостеприимный народ. Меня приятно удивили радушие и деятельность сотрудников Новополоцкой библиотечной системы. У вас хорошо организована работа, есть интересные проекты в области краеведения. Для меня, библиотекаря с большим стажем, это был полезный опыт. В этот приезд я решила рассказать о своём любимом городе Павловске, где родилась и живу. О том, что у нас существует, что, к сожалению, исчезло, что мы восстановили, чем гордимся. Я встретила людей, которые любят библиотечное дело, поэтому надеюсь на дальнейшее плодотворное сотрудничество», - в беседе с корреспондентом «НС» отметила Валентина Меньшикова.
![]() | |
| Заведующий отделом материально-технического обеспечения | |
![]() | ул.Калинина,1 |
![]() | 52-21-84 |
Название: Лепшая ў вобласці
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 19 окт. - С. 13.
У галіне культуры вобласці яшчэ адна нагода для гонару. Бібліятэкар першай кваліфікацыйнай катэгорыі дзіцячай бібліятэкі імя С.Маршака Іна Андронава прызнана лепшым бібліятэкарам Віцебскай вобласці.
Іна Аркадзьеўна – цікавая і артыстычная натура. Яна не толькі выдатны спецыяліст сваёй справы, але і добры арганізатар, творчая асоба, надзеленая паэтычным талентам.
Лепшы бібліятэкар вобласці нарадзілася на поўначы Расіі – у Мурманскай вобласці, дзе ў той час праходзіў вайсковую службу яе бацька. З юнацтва марыла стать настаўнікам матэматыкі. Пасля заканчэння школы паступіла ў Полацкае педагагічнае вучылішча. Нейкі час працавала ў дзіцячым садку, а 18 гадоў таму прыйшла у бібліятэку імя С.Маршака і зразумела – гэта яе прызванне.
Да кожнага мерапрыемства Іна Аркадзьеўна рыхтуецца з любоўю і дбайнасцю. Прыдумляе самыя разнастайныя формы падачы інфармацыі: прадстаўляе кнігу ў мультымедыйным фармаце, праводзіць гульні і віктарыны па матывах казак і вершаў. У сферы яе дзейнасці – супрацоўніцтва з дашкольнымі ўстановамі горада. Ёй ахоплены такія напрамкі работы, як ваенна-патрыятычнае, краязнаўчае, духоўна-прасвяшчальнае, эстэтычнае, экалагічнае выхаванне юных новапалачан. Вялікай папулярнасцю сярод дашкольных устаноў карыстаецца вўтарскі праект Іны Аркадзьеўны «Кніжны сад», а таксама квесты і мерапрыемствы па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Дзецям і моладзі яна прывівае любоў да беларускамоўнай кнігі. У яе скарбонцы гульня-падарожжа «Дакраніся душой і сэрцам да слова роднага з маленства», вершаваная карусель по творчасці Міхася Пазнякова «Сустрэча з родным словам». З 2014 года працуе пры бібліятэцы адкрыты лялечны тэатр «Церамок», дзе Іна Аркадзьеўна выступае ў ролі лялькавода і рэжысёра. Кожны спектакль з яе ўдзелам напоўнены душэўнай цеплынёй. А паспрабаваць сябе ў ролі акцёраў могуць і дзеці.
Іна Аркадзьеўна не стаіць на месцы, увесь час удасканальвае разнастайныя формы работы. Уладкоўваючы юным чытачам экскурсію па бязмежным моры літаратуры, яна заўсёды знойдзе час паразмаўляць, адказаць на любое пытанне дзіцяці, адорыць яго сваёй цёплай і шчырай усмешкай.
Название: З павагай да кожнага
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 19 окт. - С. 1, С. 13.
Не паспелі работнікі культуры адзначыць сваё прафесійнае свята, як зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі. На гэты раз імідж лепшых у краіне - за цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай горада.
Учора ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўрачыста ўзнагародзілі пераможцу рэспубліканскага конкурсу «Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі» - Наваполацкі публічны цэнтр прававой інфармацыі на базе цэнтральнай бібліятэкі імя У. Маякоўскага ЦБС.
Высокую адзнаку работы за подпісам міністра культуры Рэспублікі Беларусь прымала загадчык Наваполацкага ПЦПІ Ала Кучарава.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі ў Наваполацку быў адкрыты ў 1999 года. Ён дазволіў аператыўна рэагаваць на запыты гарвыканкама і задавальняць канстытуцыйнае права грамадзян на доступ да афіцыйна-прававой літаратуры, першапачатковай юрыдычнай кансультацыі, адраснага атрымання інфармацыі. «Каму з нас не даводзілася мець справу з афіцыйнымі паперамі? Хтосьці адкрывае свой бізнес або займаецца падзелам бацькоўскай спадчыны… Куды звяртацца? Як высветліць з якой канторы пачынаць свой шлях па неабходнаму збору дакументаў? Мы заўсёды рады дапамагчы. Цэнтр – гэта свайго роду інфармацыйная зона камфорту па забеспячэнні грамадзян поўнымі і актуальнымі прававымі ведамі», - адзначае Ала Кучарава.
Кожны год колькасць карыстальнікаў складае больш за 670 чалавек. За 2016-2017 год было выдадзена 10512 даведак. Цэнтр праводзіць вялікую апавяшчальную работу. Цесна супрацоўнічае з сацыяльнымі службамі і грамадскімі аб’яднаннямі горада, праводзіць разнастайныя мерапрыемствы для вучнёўскай і працоўнай моладзі. Сумесна з жаночай кансультацыяй паліклінікі №1 гарбальніцы арганізуе прававыя лекторыі для слухачак «Школы маладой матулі». Вось ужо 15 год на базе цэнтра працуе юрыдычная служба студэнтаў Полацкага дзяржуніверсітэта. Яны дапамагаюць людзям. Пішуць іскавыя заявы. Спецыялісты натарыяльнай канторы г.Наваполацка штомесяц бясплатна кансультуюць жыхароў горада па пытаннях завяшчанне, афармлення і атрымання спадчыны. У выпадках, калі патрабуецца дадатковая апрацоўка інфармацыі, запісваюць на прыём у натарыяльную кантору. За 2016-2017 гг. кваліфікаваную дапамогу атрымалі 223 чалавекі.
Вялікі пласт работы са зводамі закона і кодэксамі правіл можа паказацца камусьці манатонным і не цікавым. Але бібліятэкары Ала Кучарава і Вераніка Папраўка шчыра любяць сваю работу і гавораць пра яе з асабістым гонарам.
Ураджэнка горада Вілейка Мінскай вобласці Ала Кучарава ў Наваполацк прыехала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Працавала бібліятэкарам у Полацкім дзяржуніверсітэце. Тут сустрэла свой лёс – выйшла замуж, нарадзіла дзяцей. У 2016-ым уладкавалася ў Публічны цэнтр прававой інфармацыі, а ў снежні 2017 года яго ўзначаліла.
У тандэме з Алай Алегаўнай працуе Вераніка Папраўка. Гісторык па адукацыі Вераніка Аляксандраўна мае багаты прафесійны лёс. Працавала настаўнікам гісторыі ў ліцэі, малодшым супрацоўнікам, пасля - захавальнікам фондаў гарадскога музея, галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама. У цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму прыйшла ў снежні 2016 года.
Кампетэнтныя, шчырыя, творчыя супрацоўнікі ПЦПІ - сапраўдныя прафесіяналы сваё справы з вялікім сэрцам, адкрытым кожнаму. Яны не толькі дапамагаюць людзям разабрацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, а і фарміруюць культуру афіцыйных зносін у грамадстве.
Название: PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 12 окт. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Да 30 лістапада ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа працуе ўнікальная выстава аўтарскіх лялек «Сусвет мар». Кожны з прадстаўленых экспанатаў без перабольшвання – твор высокага мастацтва. Захапляе дэтальнае, амаль ювелірнае выкананне вырабаў. Прыгожыя і вытанчаныя, крэатыўныя і экстравагантныя цацкі-прыгажуні зроблены з неверагодным майстэрствам і высокім густам. Аўтар работ – мастак з Верхнядзвінску Наталля Палікарпава. Выпускніца мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Наталля Аляксандраўна свой прафесійны лёс прысвяціла дзецям – больш за 20 гадоў вучыла юнакоў і дзяўчат асновам выяўленчага мастацтва. Пятнаццаць гадоў таму ў адным з часопісаў яна ўбачыла артыкул аб стварэнні аўтарскай лялькі з пап’е-машэ. Ідэя яе захапіла.
На выставе прадстаўлены 27 прыгажунь з калекцыі «Феі і чараўніцы». Усе работы выкананы ў тэхніцы папь’е-машэ. На стварэнне калекцыі спатрэбілася каля 4 гадоў. Наталля Аляксандраўна не працуе па гатовых эскізах. Кожная яе лялька – непаўторны твор мастацтва ў адзіным экземпляры.
Название: PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 5 окт. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
У Беларусі адзначылі Дзень пажылых людзей. У бібліятэках Наваполацкай ЦБС прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Незвычайна трапяткой і душэўнай атрымалася сустрэча ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. За салодкім сталом тут сабраліся прадстаўніцы ветэранскай арганізацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка. У кожнай з іх было чым падзяліцца, аб чым расказаць. Кіраўнік фарміравання Фаіна Жураўлёва падрыхтавала для гасцей цікавую культурна-пазнавальную праграму. Супрацоўніцы абанемента бібліятэкі чыталі вершы са зборніка «Наваполацк – крыніца майго натхнення» пад рэдактарствам ЦБС, што пабачыў свет у канцы гэтага года, а навучэнец музкаледжа Віктар Тарасенка праспяваў шмат добрых песень.
Тэматычны вечар атрымаўся шчодрым на душэўныя ўспаміны і радасныя эмоцыі.