ru Russian be Belarusian

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 1 июня. – С. 16.

 

Бібліятэка імя Я.Коласа

Напярэдадні святкавання юбілея Наваполацка ва ўстанове адкрылася выстава-агляд, прысвечаная пабрацімскім кантактам «Дыялог праз час і адлегласць». Своеасаблівы летапіс самых значных падзей па абмену вопытам у эканамічнай, спартыўнай, культурнай і адукацыйнай сферах Нафтаграда з 21 горадам-пабрацімам можна пабачыць да канца чэрвеня.

Будзеце ў бібліятэцы, абавязкова наведайце фотавыставу «Горад, які я люблю» клуба сяброў культуры «Вытокі». Аматарскія здымкі 1958-2018-х гадоў з жыцця навапалачан наўрад ці пакінуць вас абыякавымі.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 18 мая. – С. 16.

 

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна

Увесь май сонейка лашчыць нас сваёй цеплынёй. Адзначыць дзень нараджэння магутнага свяціла дашколькам прапанавала дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна. На мерапрыемстве, якое бібліятэкары правялі 10 мая, юныя чытачы даведаліся пра народныя паданні, паслухалі казку К.Д.Ушынскага «Вецер і сонца», паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. На памяць аб свяце хлопчыкі і дзяўчынкі забралі з сабой праменьчыкі, якія намалявалі самастойна. Дарэчы, дзень нараджэння Сонца ў бібліятэцы будуць святкаваць на працягу ўсяго месяца.

 

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 11 мая. – С. 16.

 

Бібліятэка імя У. Караткевіча

Любімаму гораду прысвячаецца…У бібліятэцы імя У.Караткевіча раскінулася багатая выстава-панарама краявідаў і памятных мясцін Наваполацка. Аўтарамі жывапісных і графічных твораў сталі выхаванцы студыі выяўленчага мастацтва «Хамалеон» Палаца дзяцей і моладзі (педагог дадатковай адукацыі Таццяна Асташкевіч) Кацярына Бумажэнка, Анастасія Пучкоўская, Ульяна Андрэйчык, Ганна Цішчанка, Аляксандра Путро, Ганна Косава, Дзяніс Чэлюканаў, Аляксандра Фальчанка, Лізавета Пашук, Валерыя Пятровіч, Влада Вашчылава.

Падтрымаць юных творцаў на адкрыццё выставы «Самы лепшы горад на Зямлі» прыйшлі навучэнцы СШ №14. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для прысутных цікавую віктарыну па гісторыі нашага горада. Экспазіцыя працуе да 31 жніўня.

 

Название: Роздум пра слова

Автор: Радзько Нэллі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 4 мая. – С. 13.

 

Напрыканцы красавіка культурную сталіцу Беларусі наведала вядомая пісьменніца, драматург, перакладчык, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі», лаўрэат абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, літаратурных прэмій Тамара Краснова-Гусачэнка. Творчы вечар паэткі прайшоў у цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага.

Размову з чытачамі Тамара Іванаўна пачала з разважанняў пра культуру, павагу да роднага краю, прызначэнне чалавека на зямлі. «Ад працы і ўчынкаў кожнага з нас залежаць будучае Айчыны, яе дабрабыт. Я таксама адчуваю гэту адказнасць. На мой погляд, паэт прызваны пісаць такія творы, якія б выхоўвалі дасведчаную асобу з высокай грамадзянскай пазіцыяй», - адзначыла пісьменніца.

Вечнасць, жыццё і зноўку вечнасць. А паміж імі - малітва-зварот да сябе. Як у паўсядзённых клопатах прыпыніцца і падумаць - навошта мы прыходзім у гэты свет? Як змагацца з душэўнай адзінотай? Мілагучныя, трапкія словы паэтычнага зборніка Тамары Красновай-Гусачэнка «Жыццё - мая малітва» звяртаюць чалавека да адвечнай існасці, дапамагаюць знайсці і вымавіць сваю малітву.

Своеасаблівай справаздачай 50-гадовай літаратурнай дзейнасці знакамітай беларускай паэткі стала кніга «Са мной гаворыць вечнасць...», якая зусім нядаўна пабачыла свет у сталічным выдавецтве «Сегмент». Большую яе частку складаюць артыкулы лінгвістаў, публіцыстаў, пісьменнікаў, прысвечаныя багатай літаратурнай спадчыне Тамары Іванаўны. Некалькі вершаў з новага выдання аўтар зачытала наваполацкім чытачам. Падчас сустрэчы яна шчыра дзялілася сваёй творчасцю, асабістымі ўспамінамі пра дзяцінства, бацькоў, выдадзеныя кнігі, узнагароды, цікавыя культурніцкія акцыі, сустрэчы, якіх за доўгі лёс было нямала. У красавіку Тамары Красновай-Гусачэнка споўнілася 70 гадоў. 3 асабістым юбілеем старшыню Віцебскага абласнога Саюза пісьменнікаў Беларусі павіншавала дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка Марыя Караваева.

 

You are here:   HomeРесурсыАрхив 2021Улыбнулись книжки - к нам пришли детишки