Название: PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 21 сент. - С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Мінулы тыдзень прайшоў пад знакам бібліяэк. У кожным філіяле ЦБС горада для чытачоў падрыхтавалі разнапланавыя мерапрыемствы.
У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшлі Дзень культуры «Творчасць збірае сэрцы», гадзіны музыкі, тэматычныя экспазіцыі. Адкрылася выстава мастачкі, паэткі, удзельніцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Галіны Худніцкай «Час цвіцення». На яе творчым рахунку некалькі дзесяткаў рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў. Адчуць подых лета, водар кветак, атрымаць асалоду ад прыгажосці беларускай прыроды на карцінах мастачкі можна да 11 кастрычніка.
«Як прайсці ў бібліятэку?» - лібмоб пад такой назвай правялі ў бібліятэцы імя Я.Коласа. Супрацоўнікі ўстановы арганізавалі для жыхароў горада «Восеньскую чытальную залу» наўпрост на вуліцы. Прыемным сюрпрызам для удзельнікаў акцыі сталі кнігі і закладкі ў падарунак. А ў выставачнай зале адкрылася фотавыстава клуба сяброў культуры «Вытокі» «Краіна майстроў». На ёй прадстаўлены фотаздымкі рамеснікаў і прадстаўнікоў розных творчых прафесій. Выстава працуе да сярэдзіны кастрычніка.
Для павелічэння цікавасці да кнігі бібліятэка імя С.Маршака правяла ў скверы горада прома-акцыю «Кніжная палянка». Больш за 200 навучэнцаў малодшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе летняга чытання «Звераландзія», які прайшоў у дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака. Вынікі спаборніцтва падвялі ў святочны тыдзень бібліятэк. Лепшымі чытачамі кніг пра жывёл сталі: Ягор Навумчык (СШ №7). Ангеліна Хартава (СШ №4), Валерыя Акачонак (БШ №10), Ганна Яфрэменка (СШ №14), Кацярына Першова і Анастасія Шалышка (СШ №12).
А конкурс на лепшага чытача лета ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прынёс перамогу навучэнцы СШ №12 Маргарыце Лісоўскай (намінацыя «Лепшы чытач лета»). Самай чытаючай сям’ёй прызналі сясцёр Вераніку і Вікторыю Пяткевіч (БШ №10). Лепшым маленькім чытачом стаў выхаванец д/с №2 Ігар Сямёнаў. З мэтай павышэння цікавасці да кнігі ў бібліятэцы стартавала акцыя «Чытацкая стужка». Удзельнікам прапанавалі павязаць стужачку пэўнага колеру, адпаведнага таму жанру літаратуры, якому аддае перавагу чытач.
Квэст «Паляванне за кнігай» арганізавалі ў бібліятэцы імя К.Сіманава. Навучэнцы чацвёртага класа СШ №5, разбіўшыся на каманды, пабывалі ў гаспадыні Меднай гары, загадкавым лабірынце Мінатаўра, дапамаглі «брату-трусу» выбрацца з цярністага куста.
Для сваіх наведвальнікаў супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Караткевіча правялі рэйцінг-апытанне, зладзілі фотасесію эз кнігамі і бібліятэчнае графіці. Навучэнцы СШ №12 сталі гасцямі інтэлектуальна-забаўляльнага шоу «Хвала табе, о кнігарня…», а вучні СШ №14 – мерапрыемства «Мой горад – мой лёс».
Насычанымі на мерапрыемствы святочныя дні выдаліся ў бібліятэцы-філіяле №8 г.п.Баравуха. Прайшлі выстава кніжных навінак «Лекі ад бяссонніцы» і выстава-рэкамендацыя «Чытай пад пледам увечары». Пяць наведвальнікаў сталі ўладальнікамі шчаслівага чытацкага фармуляра, які дае магчымасць браць кнігі на камерцыйным абанеменце бясплатна.
