Название: PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 12 окт. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Да 30 лістапада ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа працуе ўнікальная выстава аўтарскіх лялек «Сусвет мар». Кожны з прадстаўленых экспанатаў без перабольшвання – твор высокага мастацтва. Захапляе дэтальнае, амаль ювелірнае выкананне вырабаў. Прыгожыя і вытанчаныя, крэатыўныя і экстравагантныя цацкі-прыгажуні зроблены з неверагодным майстэрствам і высокім густам. Аўтар работ – мастак з Верхнядзвінску Наталля Палікарпава. Выпускніца мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Наталля Аляксандраўна свой прафесійны лёс прысвяціла дзецям – больш за 20 гадоў вучыла юнакоў і дзяўчат асновам выяўленчага мастацтва. Пятнаццаць гадоў таму ў адным з часопісаў яна ўбачыла артыкул аб стварэнні аўтарскай лялькі з пап’е-машэ. Ідэя яе захапіла.
На выставе прадстаўлены 27 прыгажунь з калекцыі «Феі і чараўніцы». Усе работы выкананы ў тэхніцы папь’е-машэ. На стварэнне калекцыі спатрэбілася каля 4 гадоў. Наталля Аляксандраўна не працуе па гатовых эскізах. Кожная яе лялька – непаўторны твор мастацтва ў адзіным экземпляры.
