ru Russian be Belarusian

Лепшая

22 Oct,2018
блог собакифонари охота

Название: Лепшая ў вобласці

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 19 окт. - С. 13.

 

У галіне культуры вобласці яшчэ адна нагода для гонару. Бібліятэкар першай кваліфікацыйнай катэгорыі дзіцячай бібліятэкі імя С.Маршака Іна Андронава прызнана лепшым бібліятэкарам Віцебскай вобласці.

Іна Аркадзьеўна – цікавая і артыстычная натура. Яна не толькі выдатны спецыяліст сваёй справы, але і добры арганізатар, творчая асоба, надзеленая паэтычным талентам.

Лепшы бібліятэкар вобласці нарадзілася на поўначы Расіі – у Мурманскай вобласці, дзе ў той час праходзіў вайсковую службу яе бацька. З юнацтва марыла стать настаўнікам матэматыкі. Пасля заканчэння школы паступіла ў Полацкае педагагічнае вучылішча. Нейкі час працавала ў дзіцячым садку, а 18 гадоў таму прыйшла у бібліятэку імя С.Маршака і зразумела – гэта яе прызванне.

Да кожнага мерапрыемства Іна Аркадзьеўна рыхтуецца з любоўю і дбайнасцю. Прыдумляе самыя разнастайныя формы падачы інфармацыі: прадстаўляе кнігу ў мультымедыйным фармаце, праводзіць гульні і віктарыны па матывах казак і вершаў. У сферы яе дзейнасці – супрацоўніцтва з дашкольнымі ўстановамі горада. Ёй ахоплены такія напрамкі работы, як ваенна-патрыятычнае, краязнаўчае, духоўна-прасвяшчальнае, эстэтычнае, экалагічнае выхаванне юных новапалачан. Вялікай папулярнасцю сярод дашкольных устаноў карыстаецца вўтарскі праект Іны Аркадзьеўны «Кніжны сад», а таксама квесты і мерапрыемствы па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Дзецям і моладзі яна прывівае любоў да беларускамоўнай кнігі. У яе скарбонцы гульня-падарожжа «Дакраніся душой і сэрцам да слова роднага з маленства», вершаваная карусель по творчасці Міхася Пазнякова «Сустрэча з родным словам». З 2014 года працуе пры бібліятэцы адкрыты лялечны тэатр «Церамок», дзе Іна Аркадзьеўна выступае ў ролі лялькавода і рэжысёра. Кожны спектакль з яе ўдзелам напоўнены душэўнай цеплынёй. А паспрабаваць сябе ў ролі акцёраў могуць і дзеці.

Іна Аркадзьеўна не стаіць на месцы, увесь час удасканальвае разнастайныя формы работы. Уладкоўваючы юным чытачам экскурсію па бязмежным моры літаратуры, яна заўсёды знойдзе час паразмаўляць, адказаць на любое пытанне дзіцяці, адорыць яго сваёй цёплай і шчырай усмешкай.

 

Прочитано 578 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура