Название: Выставы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 26 авг. – С. 16. – (PRO-культура).
Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу “У свеце манет: факты, легенды, адкрыцці”. На ёй прадстаўлены 116 унікальных экспанатаў з прыватных калекцый новапалачан. Ёсць банкноты Трэцяга Рэйха (Германія), Саюза Незалежных Дзяржаў, Савецкага Саюза, і, нават, 100 рублёў царскай Расіі 1910 года выпуску.
Арганічна дапаўняюць выставу кнігі і паштоўкі, якія дазваляюць наведвальнікам акунуцца ў мінулыя часы і зазірнуць у гістрыю грошай.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 5 августа. — С. 16.
# КВЭСТ
Удзельнікамі квэсту сталі выхаванцы дзіцячага яслі-сада №31. Падчас гульні маленькіх падарожнікаў чакала сустрэча з казачнымі персанажамі, якія падрыхтавалі для іх розныя выпрабаванні. Прыгоды, пачаліся з вежы Чарадзея, дзе хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было ўспомніць магічныя словы, затым прайсці па сцежцы волатаў так, каб не патрывожыць іх сон. А наперадзе іх чакалі пячора Змея Гарынача з загадкамі, лабірынт Лесавіка, валодання Бабы-Ягі і логава чарцей. Дзеці выдатна справіліся, за што былі ўзнагароджаны сертыфіктамі.
Як адзначаюць супрацоўнікі бібліятэкі, квэст – гэта выдатная магчымасць праз гульню пазнаёміць дзяцей з народнай казкай.
#СВЯТА
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 5 августа. — С. 16.
Цікавую фору святкавання Міжнароднага дня сяброўства наведвальнікам прапанавалі ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака.
Для юных чытычоў тут арганізавалі забаўляльна-гульнявую праграму “Ведайце, дарослыя і дзеці, кніга – лепшы сябра на свеце!” Дзеці разгадвалі крыжаванкі, устаўлялі прапушчаныя словы ў песні, пісалі добрыя пажаданні адзін аднаму. Атмасферу радасці стварылі музычнае суправаджэнне і тэматычная кніжная выстава-прагляд. Усе ўдзельнікі свята атрымалі запрашэнне пасябраваць з бібліятэкай у сетцы Instagram і невялікія падарункі на памяць.
Название: Арт-гадзіна
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 22 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Новую форму працы з наваполацкімі сем’ямі запусціў гарадскі публічны цэнтр прававой інфармацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сітэмы.
Спецыялісты ўстановы падрыхтавалі электронную падборку найбольш цікавых артыкулаў рэспубліканскіх СМІ аб правах і гарантыях сямей.”Мы не першу год супрацоўнічаем з жаночай кансультацыяй паліклінікі №1. Прыходзім да будучых мам, расказваем ім пра льготы, правы, магчымасці. Але нарматыўныя дакументы пастаянна дапаўняюцца. Каб давесці актуальную інфармацыю да большасці грамадзян, вырашалі падрыхтаваць дайджэст з важнымі навінкамі ў прававым полі“, гаворыць загадчыца ПЦПІ Алена Курачонок.
Дайджэст ”Сям’я і дзяцінства“ выходзіць адзін раз у квартал. Пць яго можна на сайце ЦБС у адкрытым доступе. Тут сабраны артыкулы аўтарытэтных выданняў – БЕЛТА, Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала pravo.by і афіцыйнага сайта Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Структура падборкі прадстаўляе сабой бібліяграфічнае апісанне, кароткі змест артыкула і спасылку на поўны тэкст дакумента. Для зручнасці матэрыялы размешчаны ў храналагічным парадку выйсця публікацый.
Название: Арт-гадзіна
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 22 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
У ліпені споўнілася 135-гадоў з дня нараджэння нашага таленавітага земляка, мастака з сусветным імем, аднаго з самых знакамітых прадстаўнікоў авангарднай плыні ў жывапісе ХХ стагоддзя – Марка Шагала.
У гонар юбілею Марка Захаравіча ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла арт-гадзіна”Марк Шагал і яго свет“. Удзельнікамі мерапрыемства сталі юныя мастакі , якія наведваюць мастацкую студыю пакоя школьніка”Альтаір“ і клуб інтэлектуальных гульняў ”Афіна“ Палаца дзяцей і моладзі. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з этапамі творчага шляху выбітнага сына віцебской зямлі, з яго незвычайнымі работамі, манерай пісьма, адказалі на пытанні віктарыны і атрымалі падарункі.
Назва: У дзёрзкім, адважным і смелым палёце…
Аўтар: Галіна Сташкевіч, заснавальнік і кіраўнік літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”
Выданне: Літаратура і мастацтва. – 2022. – 8 ліпеня. – С. 15.
Сёлета 20-годдзе з дня заснавання народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сітэма горада Наваполацка”. Стваральнік і кіраўнік – аўтар гэтых радкоў Галіна Сташкевіч.
Трэба нагадаць, што два дзесяцігоддзі таму распаліся наваполацкія “Крыніцы”, і многія літаратары шкадавалі, што няма дзе збірацца. Па маёй ініцыятыве 16 красавіка 2002 года мы ўпершыню сабраліся ў дзіцячай бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна, дзе я ў той час працавала бібліятэкарам чытальнай залы і вяла Пушкінскую літгасцёўню для старшакласнікаў. Каб зрабіць яе больш цікавай і разнастай, для падлеткаў і юнакоў часта ладзіла творчыя сустрэчы з паэтамі, празаікамі, бардамі – так былі зроблены першыя крокі да стварэння аб’яднання “Крылы”. Пра культурныя падзеі, якія адбываліся ў нашым горадзе, я пісала шмат публіцыстычных артыкулаў у рэгіянальныя газеты. З-пад майго пяра выходзілі і лірычныя замалёўкі, апавяданні, вершы, афарызмы. Шукала аднадумцаў.
Да літаратурнай часткі аб’яднання ледзь не адразу далучыліся і музыканты (потым прыйшлі да нас і тыя, хто добра выконвае песні і рамансы; хто іграе на фартэпіяна, скрыпцы, мандаліне). Па прапанове паэта-барда Міхаіла Зудзілава, калектыў атрымаў назву “Крылы”– увасабленне палёту думак, вобразаў, ідэй. Дэвізам служаць радкі з Пушкінскага верша “Пророк”: “Глаголом жги сердца людей”. Эмблемай з’яўляецца чароўны конь Пегас – як сімвал паэтычнага натхнення. Ёсць у нашага калектыву і гімн, яго аўтар – Тамара Талкачова. Мы сустракаліся кожны аўторак – больш за пятнаццаць гадоў!
Потым, па прапанове дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Марыі Караваевай, са студзеня 2018 года я стала здзяйсняць дзейнасць кіраўніка літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылья” пры цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. У штогадовай рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі” ў 2018 годзе гэтае званне атрымаў Наваполацк, таму ў цэнтральнай бібліятэцы былі праведзены літаратурныя сустрэчы з вядомымі пісьменнікам. Адкрываў цыкл гэтых мерапрыемстваў наш знакаміты зямляк, яскравы творца Навум Гальпяровіч. Бралі ўдзел у мерапрыемствах Таццяна Жылінская, Людміла Хейдарава і іншыя мінчане. У рамках акцыі прайшлі імпрэзы з удзелам наваполацкіх аўтараў, сярод якіх былі Тамара Талкачова і Іна Саламаха.
На працягу дваццацігадовага творчага шляху літаратурна-музычнага аб’яднання адбылося больш за пяцьсот культурна-масавых мерапрыемстваў. Прыемна адзначыць, што добры водгук атрымлівалі і мае вечарыны-імпрэзы. “Крылы” неаднаразова станавіліся пераможцамі рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных аглядаў, конкурсаў, фестываляў. У творчай скарбонцы маюцца самыя розныя ўзнагароды. Іх ужо і не злічыць! Помняцца першыя перамогі ўдзельнікаў калектыву: у 2003 годзе – дыпламанты Віцебскага абласнога конкурсу “Які цудоўны гэты свет”, у 2004 годзе – лаўрэаты Віцебскага абласнога конкурсу “Беларусь – мая песня!”. У 2005 годзе атрымалі званне “Народны калектыў”. У 2010 годзе аб’яднанне – лаўреат абласнога свята-конкурсу “Песняры Прыдзвінскага краю”, аўтар гэтых радкоў тады ж стала лаўрэатам прэміі “Прызнанне” ў галіне мастацтва і культуры Наваполацкага гарвыканкама. У 2011 годзе “Крылы” прымалі ўдзел у міжнародным фестывалі-конкурсе “Наша Двина – наша судьба” (Расія), у якім Іна Мароз перамагла ў намінацыі “Паэзія”. У 2012 годзе Тамара Талкачова ўзнагароджана медалём “За заслугі” Наваполацкага гарвыканкама.
Чатыры разы “Крыы” ўдзельнічалі ў Віцебскім абласным свяце-конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”, які перыядычна праходзіць у жывапісным мястэчку Лёзна. У Наваполацк мы заўсёды вярталіся з багатым “сунічным ураджаем” – усяго прывезлі пятнаццаць дыпломаў. У 2021 годзе ў Рэспубліканскім конкурсе творчых работ “За што я люблю родную мову” Ірына Вашчанка атрымала дыплом пераможцы ў намінацыі “Магутная сіла паэзіі”. У 2022 годзе лаўрэатамі Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп” сталі маладыя “крылаўцы” Юлія Загнетава і Маргарыта Змітровіч.
Кожны ўдзельнік калектыву – наш гонар і слава! Двое з іх прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі: у 2007 годзе – Тамара Талкачова, у 2021 годзе – Іна Саламаха. Ганарымся мы і поспехамі Галіны Худніцкай, Ларысы Сакарэнка, Алёны Штукінай, Ганны Аляскеравай, Феніі Грынёвай, Юліі Загнетавай, Міхаіла Зудзілава, Вадзіма Саўрова. . .
У 2006 годзе “крылаўцы” падтрымалі мяне яшчэ з адным праектам – стварэнне серыі кніг “Паэтычная бібліятэчка “Крылаў” (мастак-афарміцель – Галіна Худніцка). За гэты перыяд былі падрыхтаваныя да друку кнігі Ганны Аляскеравай, Вячаслава Атрахімовіча, Венядзікта Грынёва, Аляксандра Шыпілы . . . Многія аматары за гэты час сталі прафесіяналамі. Ужо і ў самой напісана не на адну кніжку, але, як кажуць, “шавец без ботаў”. З лірычнымі творамі і апавяданнямі неаднаразова была прадстаўлена на старонках “ЛіМа”, а таксама ў регіянальных перыядычных выданнях.
За два дзесяцігоддзі адбылося шмат самых розных падзей, вынікам якіх стаў юбілейны канцэрт-справаздача ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага. Больш падрабязна пра гэтае мерапрыемства (як і пра асноўную дзейнасць калектыву) можна даведацца на старонцы “Літаратурна-музычнае аб’яднанне “КРЫЛЫ”, якую я вяду з сакавіка 2005 года ў сацыяльнай сетцы Facebook ( https://www.facebook.com/wings.novopolozk).
Я адчуваю вялікую асалоду ад таго, што на працягу шматлікіх гадоў наш калектыў знаходзіцца ў дзёрзкім, смелым і адважным палёце сваіх думак, мараў, фантазій, вобразаў, ідэй!
ГАЛІНА СТАШКЕВІЧ, заснавальнік і кіраўнік
літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылья”
ДУК “ЦБС горада Наваполацка”
# АКЦЫЯ
Название: Акцыя
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 15 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
У межах брэнд фестывалю “Якуб Колас ФЭСТ” у бібліятэцы, што носіць імя знакамітага літаратара, арганізавалі вулічную акцыю “Горад чытае Купалу і Коласа”.
Супрацоўнікі ўстановы прадставілі кніжную выставу на адкрытым паветры, а новапалачане дэкламавалі ўрыўкі з твораў класікаў, знаходзілі адказы на пытанні эрудыт-віктарыны, адкрывалі для сябе новыя творы і гістарычныя факты, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам паэтаў.
# ВЫСТАВА
Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 15 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Шэсцьсот катоў з 60 краін свету вось ужо месяц ласкава «муркочуць» у бібліятэцы імя Я.Коласа. Адкуль яны тут з’явіліся? З прыватнай калекцыі віцябляніна Дзмітрыя Рыжыка.
Па роду занятку Дзмітрый – турагент з 27-гадовым стажам і папулярны інстаблогер. Сваю «вусатую брыгаду» ён пачаў збіраць 10 гадоў таму, пасля наведвання Чарнагорыі.
– У гэтай краіне ёсць горад катоў – Котар. Іх тут насамрэч шмат. Вузкія завулкі, аркі, карнізы, лесвіцы, дворыкі – такое адчуванне, што ўся інфраструктура спраектавана для камфорту хатніх любімцаў. У сувенірнай лаўцы «Cats of Kotor» можна набыць унікальныя тэматычныя вырабы мясцовых мастакоў. Я не вытрываў – купіў сабе цішотку і талерку, якія, па сутнасці, і сталі першымі экспанатамі маёй калекцыі. Потым стаў прыглядацца да коцікаў у іншых кропках свету. Хутка ў маёй вандроўнай валізцы пачало «прылятаць» па 5–10 котасувеніраў. Актыўна падключыліся сябры. Нават падаравалі мой партрэт у выглядзе рыжага Базіліа. Неўзабаве сабралася вялізная брыгада. Знаёмыя параілі выстаўляцца. Дэбют састаяўся ў прыватным віцебскім музеі, Наваполацк стаў другім месцам, куды прыехалі мае кацяняткі, – гаворыць Дзмітрый Рыжык.
Экспазіцыя сапраўды ўражвае! Тут сабраны каты з самых розных матэрыялаў. Драўляныя, керамічныя, ласкутныя, шкляныя… Асаблівую цікавасць прадстаўляюць паласаты прыгажун у масцы – адсылка да перыяду панавання пандэміі каранавіруса, і сюрэалістычная кампазіцыя з тэатра-музея Далі, што знаходзіцца ў iспанскім горадзе Фігерасе.
Цікавы факт! Да канца жніўня гэтую дзіўную калекцыю можна не толькі ўбачыць, але і папоўніць. Аматар з радасцю прыме ў дар новую фігурку. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць тыя, што выкананы сваімі рукамі. Усе заробленыя ад выставы сродкі будуць пералічаны на рахунак прыюта для бяздомных жывёл Наваполацка.
Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 8 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Юбілеі вядомых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа натхнілі спецыялістаў дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна на правядзенне новага анлайн-марафона “Дзеці чытаюць Купалу і Коласа”.
Прыняць удзел вельмі проста – трэба зняць відэа з дэкламыцыяй твораў знакамітых аўтараў і даслаць на электронны адрас This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.. Ролікі прымаюцца з ліпеня па кастрычнік. Лепшых чакаюць прызы.
Дарэчы, выдатным месцам для стварэння відэасюжэтаў можа стаць цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага, дзе нядаўна пачала сваю працу выстава-экспазіцыя “Беларускай песні ўладар”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы. На выставе прадстаўлена багатая калекцыя кніг з фонду ўстановы на беларускай і рускіх мовах, энцыклапедыі, аўдыёвізуальныя дакументы на электронных носьбітах, рэпрынтныя і факсімільныя выданні наролнага паэта Беларусі.
Грунтоўна да круглай гадзіны з дня нараджэння Якуба Коласа падышлі ў наваполацкай бібліятэцы, што носіць імя літаратара.
Ва ўстанове запусцілі новы брэнд-фестываль “Якуб Колас ФЭСТ”, адным з самых яркіх праектаў якога стаў гарадскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Коласаўскімі сцежкамі”. Удзел у спаборніцтве прынялі 29 юных новапалачан з 15 устаноў дашкольнай адукацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 4 да 7 гадоў з нэпасрэднай дзіцячай шчырасцю чыталі творы беларускага класіка. Кожны выступоўца атрымаў асабісты сэртыфікат, салодкі падарунак і дзіцячую кнігу. Першае месца заваявала выхаванка я/с №19 Любава Паказанева, другое – Ігнат Кавалёў (я/с №33), трэцяе – Паліна Пашкевіч (я/с №34).
Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 1 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Наваполацка запрашае юных чытачоў да ўдзелу ў конкурсах летняга чытання.
Для навучэнцаў 1-6-х класаў спаборніцтва “Маленькі прафесар Чамучка” праводзіць дзіцячая бібліятэка імя С.Маршака. Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба чытаць кнігі серыі “Маленькі прафесар”, прадстаўленыя ва ўстанове на выставе, і зарабляць фішкі.
Адпачыць разам з цікавым творам і атрымаць прыз прапануе бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Умовы простыя: да 31 жніўня запаўняеш на стыкерах інфармацыю аб прачытаных творах (любых, абмяжаванняў няма), пакідаеш іх ў спецыяльным заплечніку і чакаеш вынікаў. Дэвіз конкурсу – “Нырні з кнігай у лета для ўзняцця інтэлектуальнага імунітэту”.
Бібліятэка імя У.Караткевіча запрашае на конкурс рэкордаў “Лета з кнігай”. Спаборніцтва будзе праходзіць да канца школьных вакацый. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе па чатырох намінацыях: “Верны сябра бібліятэкі”, “Бібліямарафонец”, “Сямейны дуэт”, “Самы чытаючы клас”. Вынікі конкурсу абвесцяць 15 верасня. Пераможцаў чакаюць дыпломы і прыемныя сюрпрызы.