Название: Сустрэча
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
У рамках рэспубліканскага тыдня бацькоўскай любові член Саюза пісьменнікаў Беларусі Лідзія Піскун правяла сустрэчу з навучэнцамі БШ №10, на якой прэзентавала сваю новую кнігу “Дзіўныя гісторыі Шалі і Полі”.
На мерапрыемстве, якое разгарнулася ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага, паэтка распавяла пра вытокі свята Дня маці, сацыяльныхпраектах па ахове дзяцінства ў нашай дзяржаве. Прадствала сваё новае выдане, якое выйшла ў свет напачатку верасня 2023 года. У простай дасціпнай форме кніга знаёміць дзяцей малодшага школьнага ўзросту з рознымі праявамі навакольнага свету, вучыць дабрыні, сяброўству, шчырасці.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю слухалі аўтара, прымалі ўдзел у гульні “Сям’я – гэта сем Я”, наносячы на пялёсткі бэйджыкаў-рамонкаў імёны сваіх родзічаў, а таксама паспрабалі сябе ў ролі акцёраў міні-спектакля па расказу Лідзіі Піскун “Чужы арэшак”.
Название: Форумы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
Супрацоўнікі Наваполацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прынялі ўдзел ў Х Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры”, прымеркаваным да Года міра і стварэння.
На пляцоўках форму прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя абмеркаванню галоўных пытанняў па тэмах “Бібліятэка як стваральная прастора”, “Лічбавая трансфармацыя дзейнасці”, “Інавацыйная дзейнасць”. Падчас правядзення круглага стала выступіла новапалачанка, загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага Наталля Корсак. Яна падзялілася з прысутнымі практычным вопытам па папулярызацыі кнігі і чытання сярод жыхароў нашага горада.
Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
У бібліятэцы імя Я.Коласа праходзіць персанальная выстава юнага, але ўжо паспяховага наваполацкага мастака Льва Навіцкага “Натхненне”.
Ураджай узнагарод таленавітага хлопца сапраўды ўражвае. Навучэнец 4-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага мае за сваімі плячамі некалькі дзясяткаў перамог на конкурсах самага рознага ўзроўню. Сярод яго апошніх дасягненняў – дыплом лаўрэата І ступені на такіх прэстыжных спаборніцтвах, як ХІІ Міжнародны пленэр “Палітра Прыдзвіння”, Усерасійскі фестываль маладых дызайнераў “Пяты кут”, абласная выстава-конкурс “Велікодная радасць”.
Выкладчык школы Ірына Башун адзначае: “У Льва развітая фантазія, нестандартны вобраз думак. На занятках ён уважлівы да тлумачэнняў, рэкамендацый. Мэтанакіраваны, працавіты, начытаны, рознабаковы. Гэтыя якасці дапамагаюць яму пераадольваць цяжкасці і хутка засвойваць выяўленчую грамату. На выніковых праглядах яго работы заўсёды вылучаюцца арыгінальнасцю ў тэхніцы і манеры выканання”.
Название: Праект
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 20 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
Публічны цэнтр прававой інфармацыі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка размясціў на сайце ўстановы новы выпуск электроннага дайджэста за 3 квартал 2023 года “Сям’я і дзяцінства”.
Праект бібліятэкараў напраўлены на шырокае кола гледачоў. Ён будзе карысны не толькі дарослым, але і юным гараджанам.
У другі выпуск увайшлі артыкулы з сайтаў pravo.by, Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб правах цяжарных жанчын, дзіцячых дапамогах, працоўных і сацыяльных гарантыях бацькоў, сямейным капітале. Публікацыі размешчаны ў храналагічным парадку, утрымліваюць караткі змест і спасылку на поўны тэкст дакумента. Плённая праца супрацоўнікаў цэнтра дае магчымасць не разгубіцца ў віры інфармацыі і не прапусціць што-небудзь карыснае.
Название: Свята і пяшчота
Автор: Сташкевіч Галіна
Издание: ЛіМ. – 2023. – № 41 (13 кастр.) – С. 2.
У зале мастацтваў цэнтральнай біблятэкі імя У.Маякоўскага горада Наваполацка адбылася выстаўка-канцэрт “Прыцягненне” Галіны Худніцкай – беларускай мастачкі, паэтэсы, якая больш за дваццаць гадоў сярод удзельнікаў наваполацкіх “Крылаў”.
Былі прадстаўлены яе новыя мастацкія работы, а таксама аўтарскі альбом графічных работ “Прагулка ў восень”, выданні, якія Галіна Худніцкая праілюстравала.
Да вершаў паэтэсы звярнуліся музыканты і спевакі. Песні прагучалі ў музычным аздабленні і выкананні Ірыны Вашчанкі, Ірыны Каралёвай, Ліліі Чарняўскай. Свае вершы чыталі і паэтэса.
З 1996 года Галіна Сяргееўна прафесійна займаецца жывапісам па тканіне і батыкам, ствараючы пейзажы, нацюрморты, абстрактныя карціны. З 2012 года працуе ў тэхніцы сухой пастэлі, развіваючы некалькі серый, сярод якіх – пушкініяна, прысвечаная жывапісным пейзажам Пушкінскіх гор. У гэтых мясцінах яна была на шматлікіх мастацкіх плэнерах.
Тры месяцы экспанавалася яе вялікая выстаўка пушкінскай серыі ў Расійскім доме навукі і культуры (Германія, Берлін). Са сваім мастацтвам Галіна Худніцккя была прадстаўлена на свяце Пушкінскай паэзіі і рускай культуры ў Дзяржаўным музеі-запаведніку А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае”. Персанальная выстаўка Галіны Худніцкай праходзіла ў Палацы мастацтва горада Мінска.
Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 6 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
Да 20 кастрычніка ў цэнтральнай біблятэцы імя У.Маякоўскага працуе выстава беларускай мастачкі, паэткі, удзельніцы народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Галіны Худніцкай “Прыцягненне”.
У экспазіцыю ўвашло 20 карцін, напісаных сухой пастэллю, і распісаныя ў тэхніцы бацік паланціны. Усе яны прысвечаны прыгажосці навакольнай прыроды. Касачы, гарлачыкі, вяргіні – разглядваючы графічныя палотны мастачкі, глядач быццам здзяйсняе падарожжа па незвычайнаму свету колераў і форм кветкавага міру. Яе работы захапляюць паветранасцю, мяккасцю ліній, жывапіснасцю мастацкага матэрыяла.
Адкрыццё выставы сумясцілі з творчым вечарам, прысвечаным юбілею мастачкі. Музычнай прэлюдыяй стала папуры на фартэпіяна ад Валянціны Пакрапіўнай. Кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч прадставіла творчы партрэт мастачкі, а Ірына Вашчанка, Ірына Каралёва і Лілія Чарняўская выканалі лірычныя песні, напісаныя на радкі Галіны Худніцкай. Апошняя пазнаёміла прысутных са сваімі жывапісам і вершамі, аўтарскім альбомам графічных работ “Прагулка ў восень. Міхайлаўскае. Трыгорскае, Пятроўскае”.
У адрас гераіні вечара было выказана шмат цёплых слоў з пажаданнямі радаваць прыхільнікаў новымі цікавымі праектамі.
Название: Шоу-імяніны
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 6 окт. – С. 16. – (PRO-культура).
Наваполацкая дзіцячая паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Ірына Багданава стала ўдзельніцай шоу-імянін з нагоды свайго юбілея “Быць культурнай я гатовая”.
Мерапрыемства падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Караткевіча, а гасцямі сталі вучні 3 “Б” класа СШ №12. Ірына Андрэеўна чытала ўрыўкі са сваіх твораў, распавядала пацешныя гісторыі, прэзентавала новую кнігу “Разважалкі”. Дзеці ўважліва слухалі вершы, з цікавасцю адгадвалі загадкі, прыдуманыя аўтарам, задавалі ёй пытанні, а напрыканцы сустрэчы атрымалі падарунак – паштоўкі з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.
Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. –2023. – 22 сент. – С. 16. – (PRO-культура).
У дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна падвялі вынікі традыцыйнага конкурсу летняга чытання “Лета кніжнае будзь са мной”. Удзел у спаборніцтве ўзялі звыш тысячы юных новапалачан. Напрацягу вакацый яны актыўна чыталі літаратуру прыгодніцкага жанру. Лепшы вынік паказалі навучэнцы БШ №10 Ягор Гашаў і СШ №3 імя В.В.Шчарбакова Цімафей Цютмін. Кожны з іх за тры месяцы адолеў па 26 кніг. Нядрэнныя дасягненні ў прадстаўнікоў малодшай узроставай катэгорыі: Мікіты Гіраўка з дзіцячага сада №11, Ягора Фраленка, Паліны Вайцяховіч, Юліі Івановай з БШ №10 і Андрэя Пілюшына з СШ №2.
Пераможцам уручылі дыпломы і памятныя падарункі.
Тым часам дзіцячая бібліятэка імя С.Маршака запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак паспрабаваць сябе ў галіне пісьменніцкага майстэрства.
Удзельнікам неабходна было скласці апавяданне на тэму “Прыгода ў бібіятэцы” і прыгожа аформіць яго ў кніжным варыянце. Абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў прымеркавалі да Дня бібліятэк. З пятнаццаці канкурсантаў лепшымі сталі Аляксандра і Марыя Філатавы, Ганна і Анастасія Яфрэменкі, Аліна Янчанкава, Крысціна Вайцяховіч. Іх работы атрымаліся найбольш цікавымі і непаўторнымі. Напрыклад, сёстры Філатавы прыдумалі гісторыю пра маленькага кажана, які кожную ноч прылятаў да іх, каб паслухаць новую казку. Ганна Яфрэменка перанеслася ў падзеі аповяда “Разумная сабачка Соня” Андрэя Усачова і стала яго ўдзельніцай. А яе сястра Анастасія ўвогуле напісала новы расказ “Незвычайны марафон”, на старонках якога ператварылася ў маленькага персанажа. Каб вярнуцца у рэальны свет, ёй трэба было навучыцца хуткаму чытанню і кемлівасці.
Дарэчы конкурс летняга чытання ў такім фармаце ва ўстанове прайшоў упершыню.
Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 15 сент. – С. 16. – (Дайджест).
У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага павіншавалі пераможцаў конкурса “ЦытаТы – свету”. Спаборніцтва праходзіла па ініцыятыве Цэнтра рускай мовы, гісторыі і культуры, што працуе пры Полацкім дзяржуніверсітэце імя Еўфрасінні Полацкай.
Для ўдзелу необходна было выканаць усяго дзве ўмовы: падпісацца на вызначаныя суполкі ў сацыяльных сетках і дадаць у каментарыях любімыя цытаты з кніг рускай літаратуры. Пераможцамі сталі Таццянва Красічонак, Таццяна Жарыкава, Нэлі Радзько і Дар’я Калтунова. Ім уручылі цёплыя вязаныя пледы і фірменныя кепкі.
Як адзначыла кіраўнік цэнтра Вікторыя Міхайлава, такія конкурсы не толькі прыцягваюць увагу гараджан да літаратуры, але і дапамагаюць стварыць супольнасць людзей, аб’яднаных агульнай любоўю да творчасці.
У бліжэйшы час спецыялісты арганізацыі плануюць правесці яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць распаўсюджванню культуры чытання і яе папулярызацыі сярод моладзі. За навінамі сачыце на старонцы ў Instaqram @ruscentre.psu/