Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 1 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Наваполацка запрашае юных чытачоў да ўдзелу ў конкурсах летняга чытання.
Для навучэнцаў 1-6-х класаў спаборніцтва “Маленькі прафесар Чамучка” праводзіць дзіцячая бібліятэка імя С.Маршака. Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба чытаць кнігі серыі “Маленькі прафесар”, прадстаўленыя ва ўстанове на выставе, і зарабляць фішкі.
Адпачыць разам з цікавым творам і атрымаць прыз прапануе бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Умовы простыя: да 31 жніўня запаўняеш на стыкерах інфармацыю аб прачытаных творах (любых, абмяжаванняў няма), пакідаеш іх ў спецыяльным заплечніку і чакаеш вынікаў. Дэвіз конкурсу – “Нырні з кнігай у лета для ўзняцця інтэлектуальнага імунітэту”.
Бібліятэка імя У.Караткевіча запрашае на конкурс рэкордаў “Лета з кнігай”. Спаборніцтва будзе праходзіць да канца школьных вакацый. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе па чатырох намінацыях: “Верны сябра бібліятэкі”, “Бібліямарафонец”, “Сямейны дуэт”, “Самы чытаючы клас”. Вынікі конкурсу абвесцяць 15 верасня. Пераможцаў чакаюць дыпломы і прыемныя сюрпрызы.
