Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –30 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
Творчасць наваполацкай пісьменніцы, члена літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы нашага горада Ларысы Сакарэнка прадстаўлена ў новым нумары прэстыжнага рэспубліканскага часопіса “Новая Няміга літаратурная”.
Перыядычнае выданне друкаецца адзін раз у два месяцы і лічыцца адным з самых паважаных у літаратурным асяродку. Патрапіць на яго старокні – гэта знак якасці і эстэтычнага густу. А тры публікацыі ў зборніку з’яўляюцца дастатковым сведчаннем сталасці аўтара для ўступлення ў грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Ларыса Сакарэнка ўпершыню друкуецца на старонках “Новай Нямігі літаратурнай”. У раздзеле “Паэзія” размясціліся 12 вершаў новапалачанкі пад назвай “Кліч часу”. Гэта творы рознай накіраванасці: ад філаслфскіх да лірычных. Публікацыя стала значным крокам наперад для творчага развіцця паэткі.
Гэты часопіс – адзінае рускамоўнае выданне, дзе публікуюцца аўтары не толькі з нашай краіны, але і з Расіі. Пры асабістым знаёмстве яго галоўны рэдактар Анатолій Аўруцін адзначыў, што ў “Новаю Нямігу літаратурную” трапляюць пісьменнікі толькі высокага ўзроўню. Творчасць Ларысы Паўлаўны адпавядае ўсім заяўленым крытэрыям. У канцы падборкі яе вершаў рэдакцыя нават напісала віншаванне і выказала шмат цёплых слоў прадстаўніцы нашага калетыву, якая сёлета адзначыла сваё 80-годдзе, – расказала кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –30 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага запрашае тых, хто не з’яўляецца наведвальнікам установы, прыныць удзел у конкурсе “Бібліястарт”!
Увесь месяц тут чакаюць новых чытачоў, каб падарыць ім унікальную магчымасць выйграць выдатныя прызы.
Для гэтага трэба да канца верасня зарэгістравацца ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага (вул. Калініна,1), атрымаць спецыяльны жэтон з нумарам і чакаць вынікі розыгрышу, які адбудзецца не пазней за 2 кастрычніка 2024 года.
Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць на афіцыйным сайце ЦБС або патэлефанаваць на нумары 52-61-33.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –23 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
Напярэдадні новага навучальнага года Публічны цэнтр прававой інфармацыі падрыхтаваў для бацькоў цяперашніх і будучых навучэнцаў інфармацыйна-прававы дайджэст “Хутка ў школу!”.
Агляд размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Ён змяшчае карысныя рэкамендацыі спецыялістаў: размовы з псіхолагам, правілы бяспекі па папярэджванні дарожна-транспартнага траўматызма, анонс школьных кірмашоў у Наваполацку. Асобая ўвага нададзена матэрыяльнай і адраснай сацыяльнай дапамозе некаторым катэгорыям сем’яў з падрыхтоўкай дзяцей да 1 верасня.
Дайджэст дазволіць усім зацікаўленым лепш арыентавацца ў інфармацыйна-прававым полі і сустрэць новы вучэбны сезон без асаблівых цяжкасцей.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 16 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
Супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа правялі вулічную акцыю “Літ-фармат”, падчас якой прадставілі новапалачанам калекцыю кніг, падараваных удзячнымі чытачамі.
Гараджане маглі не толькі пазнаёміцца з літаратурнымі выданнямі розных накірункаў і стыляў, але і прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні на веданне гісторыі бібліятэкі.
Як расказала загадчыца ўстановы Святлана Асташкіна, з падобнымі ініцыятывамі супрацоўнікі першага філіяла ЦБС выходзяць кожны месяц з вясны па восень. Мэта мерапрыемства – прыцягнуць шырокую аўдыторыю да чытання, а таксама падарыць людзям станоўчыя эмоцыі і добры настрой.
Бліжэйшая акцыя пад назвай “Класіка на кожным кроку” запланавана на верасень.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 16 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака арганізавалі акцыю “Падзяліся ўсмешкай”. Яна была прымеркавана да Міжнароднага дня сяброўства.
Дзеці і дарослыя, якія наведалі ўстанову ў святочную дату, спявалі вясёлыя дзіцячыя песні, прымалі ўдзел ў разгадванні тэматычнай крыжаванкі, прыдумлялі пажаданні адзін аднаму і рабілі агульную кветку сяброўства. У межах акцыі была аформлена выстава кніг, якія вучаць добрым учынкам і паважлівым чалавечым узаемаадносінам.
Автор: Радько Нелли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 6 авг. – С. 1, 4.
Много лет в нашем городе существует замечательная традиция – чествовать лучших работников сферы культуры с занесением на Доску почета. В этом году ее украшает портрет заведующей отделом маркетинга центральной библиотеки им. В. Маяковского Елены Сильваненко.
Общий стаж в отрасли Елены Николаевны составляет 28 лет, а количество проведенных с ее участием информационно-просветительских акций, мероприятий по популяризации чтения и крупных проектов давно перешагнуло цифру в несколько сотен. Отдел под ее руководством аккумулирует информацию не только по всей сети Централизованной библиотечной системы, но и ведомственных учреждений города. Организует семинары и занимается продвижением ЦБС в интернет-пространстве: предлагает горожанам книжные новинки, периодические издания, знакомит с актуальными новостями в филиалах системы и создает полезные базы данных. Немало труда героини нашей сегодняшней полосы кроется и за полюбившимися горожанам праздниками для всей семьи «Библионочь», «Новогодняя феерия». Несмотря на большое количество ежедневных дел, лауреат городской премии «Гонар культуры Новополоцка» с искренней теплотой говорит о выбранной профессии: «В моей работе все прекрасно. Ведь благодаря ей я постоянно нахожусь в поисках информации, а, соответственно, духовно обогащаюсь и интеллектуально развиваюсь».
Любовь к чтению Елене Сильваненко привили родители. Лауреат городской премии выросла в поселке Ветрино. В их доме была большая семейная библиотека со своим экслибрисом. Популярные у маленькой Лены рассказы ее отец Николай Петрович заботливо складывал в специальную серию под общим названием «Аленушкины книжки». Хороший литературный вкус формировала мама Валентина Николаевна. Неудивительно, что героиня нашей сегодняшней статьи с юных лет была сильна в гуманитарных науках. Однако в качестве дела для жизни Елена выбрала медицину – решила пойти по стопам дедушки Петра Карповича Соловьева. После школы окончила ветеринарную академию. Год проработала по специальности в лаборатории ветеринарно-санитарной экспертизы, но творческое начало все-таки взяло верх. Получив второе высшее образование в Белорусском госуниверситете культуры и искусств, Елена Сильваненко стала библиотекарем в Фариново. Районному учреждению она посвятила 10 лет, а затем по приглашению бывшего директора ЦБС г. Новополоцка Валентины Кищенко перешла в детскую библиотеку им. А.С.Пушкина. Спустя три года заняла должность заведующей отдела обслуживания библиотеки им. С. Маршака, а еще через два – отдела маркетинга центральной библиотеки им. В.Маяковского, где трудится 11 лет.
Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2024. – 9 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
Да Міжнароднага дня кнігалюба, які адзначаецца 9 жніўня, цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага падрыхтавала для навапалачан выставу літаратурных навінак.
Супрацоўнікі ўстановы адабралі творы з захапляльным сюжэтам. Напрыклад, “Марсіянін” Эндзі Вейера, “Кітаіст” Вікторыі Чыжовай, “Жыццё хлапчука” Роберта Макамона. Больш таго, для тых, хто не можа наведаць выставу, бібліятэкары распрацавалі электронную версію пад назвай “10 кніг для кнігалюбаў”. Яна ўключае ў сябе раманы, аповесці, дэтэктывы на любы густ. Убачыць экспазіцыю можна на афіцыйным сайце ЦБС.
Адчуць духмяны водар традыцыйных страў нашых продкаў запрашае бібліятэка імя К.Сіманава. У межах аўтарскага праекта “З любоўю да роднай зямлі” тут арганізавалі кніжную выставу “Смак беларускай кухні”.
На экспазіцыі можна пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення і распаўсюджвання бульбы на нашай зямлі, паглыбіць свае веды аб карысці мёду і спосабах яго ўжывання, знайсці ўнікальныя рэцэпты нацыянальнай культуры.
Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2024. – 2 авг. – С. 16. – (PRO-культура).
У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшла патрыятычна-інтэлектуальная гульня “Мая Беларусь”, прымеркаваная да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва.
Адказваючы на пытанні вядучай, актывісты Наваполацкай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” атрымлівалі ўмоўныя ключы ад таямніц гісторы, культуры нашай краіны. Удзельнікі даведаліся шмат новага і карыснага пра свае карані, традыцыі, сімвалы. Гульня не толькі адкрыла шмат цікавай інфармацыі, але і дапамагла юным новапалачанам адчуць важнасць захавання нацыянальнай культуры. Каманда лепшых атрымала дыплом пераможцы.
Напрыканцы мерапрыемства юнакі і дзяўчаты змаглі пазнаёміцца з выставай літаратуры, клапатліва падрыхтаванай загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Анастасіяй Крупко.