Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. –30 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага запрашае тых, хто не з’яўляецца наведвальнікам установы, прыныць удзел у конкурсе “Бібліястарт”!
Увесь месяц тут чакаюць новых чытачоў, каб падарыць ім унікальную магчымасць выйграць выдатныя прызы.
Для гэтага трэба да канца верасня зарэгістравацца ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага (вул. Калініна,1), атрымаць спецыяльны жэтон з нумарам і чакаць вынікі розыгрышу, які адбудзецца не пазней за 2 кастрычніка 2024 года.
Больш падрабязна пра конкурс можна прачытаць на афіцыйным сайце ЦБС або патэлефанаваць на нумары 52-61-33.
