Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 16 авг. – С. 16. – (PRO-Культура).
У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака арганізавалі акцыю “Падзяліся ўсмешкай”. Яна была прымеркавана да Міжнароднага дня сяброўства.
Дзеці і дарослыя, якія наведалі ўстанову ў святочную дату, спявалі вясёлыя дзіцячыя песні, прымалі ўдзел ў разгадванні тэматычнай крыжаванкі, прыдумлялі пажаданні адзін аднаму і рабілі агульную кветку сяброўства. У межах акцыі была аформлена выстава кніг, якія вучаць добрым учынкам і паважлівым чалавечым узаемаадносінам.
