Автор: Радько Нелли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 28 марта. – (PRO-культура). – С.16
Мерапрыемства, якое аб’яднала ўлюблёных у шчырае паэтычнае слова. У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага на міулым тыдні прайшло свята, прымеркванае да Сусветнага дня паэзіі.
На працягу дня ў зале мастацтваў гаварылі пра творчасць класікаў і сучасных літаратараў. Прысутныя ўзгадвалі багатую спадчыну Барыса Пастарнака, Роберта Раждзественскага, Сяргея Ясеніна, Ліліі Сабко, вядома ж, Уладзіміра Маякоўскага. Галоўнай гераіняй мерапрыемства стала таленавітая паэтка, прафесіянал бібліятэчнай бібліятэчнай справы Вольга Змітрачэнка. Яна пазнаёміла шматлікую аўдыторыю са сваімі сачыненнямі і прадствіла аўтарскі зборнік вершаў “Дзе гэтая вуліца, дзе гэты дом”. Напрыканцы вечара ўсе жадаючыя маглі прадэкламаваць творы любімых паэтаў.
Автор: Радько Нелли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 25 марта. – С. 4.
В предверии Дня поэзии Новополоцк посетила известный белорусский литератор, член Международной ассоциации писателей и публицистов витебчанка Ольга Маслюкова.
Творчество Ольги Ивановны поистине многогранно. Из-под её пера выходят романы, сказки, стихи, басни, даже фантастичесие рассказы.
Женской аудитории хорошо знакомы её книги “Водоворт любви”, “Егор”, “Оберег”, “Рай во тьме”, “Точка опры”, “Была холодня зима”, “Только ты…”, “Горький запах хризантем”. Произведения писательницы увлекают не только захватывающими сюжетами, но и насыщенными драматическими событиями, почти детективными приключениями, держат в напряжении до последних страниц. Неудивительно, что Маслюкову называют белорусской Донцовой.
Автор много пишет и для детей. Повествуя о приключениях забавных персонажей (преимущественно обитателей природы), она демонстрирует ребятам, что есть добро и зло. Любопытный факт: во время своего первого визита в Новополоцк (это было в 2018 году) Ольге Маслюковой поступил вопрос от школьника. Он интересовался, нравится ли гостье фэнтези. Она ответила, что как раз начала писать одну историю и зачитала отрывок. Мальчишки и девчонки слушали ее, затаив дыхание. Вернувшись домой, Ольга Ивановна завершила свое творение. Так, благодаря юным новополочанам, родился первый фантастичекий рассказ “Липусик”. В свой нынешний приезд витебчанка с благодарностью вспомнила о том случае.
На встрече в центральной библиотеке им.В.Маяковского писательница также рассказала о своем профессиональном и жизненном пути. О том, что начинала с должности технолога на тракторном заводе и дошла до руководителя частного предприятия. Впервые заявила о себе как литератор, только выйдя на заслуженный отдых. Первая книга “Мне плохо без тебя” увидела свет в 2009 году, а сегодня на творческом счету автора уже 28 разноплановых изданий. Каждое из них – со своей историей создания, а герои имеют реальные жизненные прототипы. У романа “Украденное счастье” и вовсе почти детективная судьба: по совету знакомых Ольга обратилась к издателю, который впоследствии исчез вместе со всей рукописью. Благо, исходник отстался в компьютере.
В ходе встречи все желающие могли задать интересующие вопросы и получить ответ из первых уст. Мерприятие прошло на одном дыхании, подарив новополоцким читателям немало приятных минут.
Название:#Літаратура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 21 марта. – (PRO-культура). – С.16
Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі штогод становіцца знакавай падзеяй у культурна-духоўным жыцці нашага грамадства. Сёлета мерапрыемствы праходзілі пад знакам 900-годдзя заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака арганізавалі выставу-роздум “Шлях да храма”. Большую частку экспазіцыі заняла літаратура выдавецтва “Беларуская праваслаўная царква”. Тут можна знайсці кнігі пра падзвіжнікаў і вядомыя святыні нашай зямлі з фотаматэрыяламі, паданне пра жыццё прападобнай Еўфрасінні Полоцкай, падручнікі па праваслаўі для дзяцей.
Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 марта. – (PRO-культура). – С.16
Пад знакам Сусветнага дня пісьменніка і 8 Сакавіка. Народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” падараваў жыхарам горада чарговую сустрэчу са святам мастацтва. Лірычныя вершы, прысвечаныя жанчыне, вясне, каханню, чыталі Фенія Грынёва, Вадзім Саўроў, Галіна Сташкевіч, Вера Урбан. Святочны настрой сваімі песнямі стварылі Ірына Вашчанка, Міхаіл Зудзілаў, Уладзімір Хвашчэўскі. Сапраўдным падарункам для гледачоў стала “Сакавіцкая сюіта”, якую ўдзельнікі калектыву выкананалі на дзвюх мовах: беларускай і рускай.
Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 марта. – (PRO-культура). – С.16.
Прывіць добрыя традыцыі з юнацтва.
У дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна зладзілі вясновы баль для першакласнікаў СШ №2 імя Я.А.Трапезнікавай. Але не просты, а па матывах любімага шматлікімі пакаленнямі твора Шарля Пяро “Папялушка”. Каб трапіць на імправізаваную вечарыну, хлопчыкі павінны былі выканаць “хатнюю” працу, якую па сюжэту казкі мачаха даручыла галоўнай гераіні знакамітай гісторыі, а дзяўчынкі – падрыхтаваць галаўныя ўборы з падручных сродкаў. Так маленькія госці навучыліся сумесна працаваць і вальсіраваць, а напрыканцы мерапрыемства абмяняліся падарункамі.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 марта. – (PRO-культура). – С.16.
Да юбілею сусветна вядомага мастака, аднаго з заснавальнікаў накірунку “Імпрэсіянізм”. У бібліятэцы імя А.С.Пушікна адкрылася выстава малюнкаў навучэнцаў студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі, прысвечаная 185-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Клода Монэ.
У экспазіцыі прадстаўлены больш за 20 жывапісных работ. Гэта копіі з рэпрадукцый Монэ і інтэрпрэтацыі на тэму яго творчасці, выкананыя юнымі выхаванцамі Таццяны Асташкевіч. У якасці ганаровых гасцей на адкрыцці выставы прысутнічалі Таццяна Антановіч (кіраўнік студыі “Вясёлка” ПДМ) і знакаміты наваполацкі жывапісец, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Яўген Панамарэнка. Мерапрыемства прайшло ў фармаце апавядання-развагі аб малюнках, прадстаўленных на выставе.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 28 февр. – (PRO-культура).
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада грунтоўна падрыхтавалася да святкавання Дня роднай мовы. Мерапрыемствы прайшлі ў некалькіх філіялах установы.
У бібліятэцы імя К.Сіманава юных новапалачан запрасілі на літаратурную гульню-віктарыну з загадкамі, рэбусамі і віртуальным падарожжам па гісторыі свята. А ў бібліятэцы імя У.Караткевіча на працягу тыдня праходзіла акцыя “Гучы, роднае слова”. Наведвальнікам раздавалі скруткі з прыказкамі і прымаўкамі, якія трэба было выцягнуць з кошыка і прачытать уголас. Побач працавала выстава літаратурных выданняў беларускіх пісьменнікаў, якія ў 2025 годзе адзначаюць юбілеі. У рамках ініцыятывы быў арганізаваны інтэлектуальны турнір, удзельнікамі якога сталі навучэнцы СШ №12.
Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2025. – 21 февр.
Библиотечные системы двух стран начали трехстороннее сотрудничество. В минувший вторник прошел телемост между Новополоцком, Пушкиным и Дзержинском.
Долгосрочные побратимские отношения связывают Нефтеград с Пушкинским районом, входящим в состав города федерального значения Санкт-Петербурга, не первый год. В минувший вторник к общению присоединился и г.Дзержинск Нижегородской области. Темой встречи стал обмен опытом в сфере профессионального развития. Собравшиеся обсудили успехи, трудности и стратегические планы на будущее.
Приветствуя коллег, директор ЦБС г.Новополоцка Мария Караваева отметила: “Сфера нашей деятельности многогранна. Она охватывает различные виды тыорческой и научной работы. Недаром Национальная библиотека Беларуси имеет форму алмаза”. Сегодня в структуру учреждения, которым руководит Мария Викторовна, входит 7 библиотек. Расположенные в различных микрорайонах Новополоцка, они становятся местом притяжения горожан различных возрастов. Из 30 тысяч читателей более 12 тыс. составляют молодые люди до 18 лет. Все городские библиотеки компьютеризированы, имеют официальные группы в наиболее популярных социальных сетях и предоставляют свободный доступ к электронному каталогу литературы ЦБС. Помимо непосредственной задачи – популяризации литературы – новополоцкие библиотеки выступают в качестве организаторов семейного досуга, просветительских акций, выставок, встреч, концертов, а также центров социальной и правовой поддержки. Количество событий ежегодно растет. Если в 2023 году былот проведено 1000 мероприятий, то в 2024-м – 1264.
Россияне, в свою очередь, поделились информацией о технических новшествах в системе. Как рассказала заведующая отделом развития и проектной работы Санкт-Петербургского государственного бюджетного учреждения ”Территориальная централизованная библиотечная система Пушкинскоо района” Наталья Хорошева, планомерная модернизация отрасли идет уже несколько лет. По единому читательскому билету россияне могут забронировать новую книгу, получить и сдать ее круглосуточно на специально оборудованных станциях. Для работы с детьми закуплены виар-шлемы и культурно-образовательная программа “Тайная комната Пушкинской ЦБС”. Благодаря национальному проекту “Культура” только в минувшем году были технически усовершенствованы 179 библиотек . А в 2025-м году ожидается открытие большого читательского пространства с современным дизайном в густонаселенном районе Ленинградской области – поселке Шушары. Масштабы и условия впесчатляют: в помещении площадью 1700 м2 посетителей будет обслуживать робот-экскурсовод.
Есть чем похвастаться и Централизованной библиотечной системе Дзержинска, в структуру которой входят 11 учрежденияй, работают 2 музея и 7 клубов по интересам. Активно развивается краеведческая деятельность и популяризируется детское чтение.
В ходе телемоста собравшиеся обсудили пути сотрудничества. Уже в апреле библиотеки двух государств хотят провести телемост с известными писателями своих регионов, реализовать виртуальный квест по городам-побратимам, а в мае – организовать патриотический проект, приуроченный к 80-летию Великой Победы.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 февр. – С. 16. – (PRO-культура).
Да роднага краю з любоўю. У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага для вучняў СШ №8 і СШ №11 прайшла інтэлектуальная гульня “Сімвалы Беларусі”.
Гульнёвае поле ўключала пяць тэм: пераклад, прырода, спадчына, гарады, сімвалы. Кожная з іх мела пытанні ад самых простых да складаных. Асаблівую цікавасць выклікалі заданні з катэгорыі выпадковых. Падчас мерапрыемства дзеці не толькі дэманстравалі выдатныя веды пра родную краіну, але і даведаліся шмат цікавых фактаў пра Беларусь. Вядучая мерапрыемства – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Анастасія Крупко – падзякавала гульцам за актыўнасць. Лепшым уручыла салодкія прызы.
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 февр. – С. 16. – (PRO-культура).
У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу сачыненняў “Літаратурны дыялог з Яўгенам Носавым”. Ён быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Яўгена Іванавіча і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэтая ініцыятыва стала яркай падзеяй у межах цыкла мерапрыемстваў “Чытаем рускіх пісьменнікаў – адкрываем Расію”, які рэалізуецца Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай Наваполацка сумесна з Рускім Домам ў Мінску. Удзел у спаборніцтве ўзялі школьнікі з гарадоў-пабрацімаў Наваполацка і Курска. Пачынаючыя аўтары не толькі дэманстравалі свае літаратурныя здольнасці, але і паглыбіліся ў творчасць пісьменніка, праз прызму светапогляду Носава апісвалі падзеі мінуўшчыны, разважалі пра сучаснае жыццё. У іх творах праявіліся дабрыня, патрыятызм, імкненне да міру, што з’яўляецца сапраўдным сведчаннем высокай маральнасці маладога пакалення. Журы адзначыла добры ўзровень работ юных творцаў.
Ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў трэцяе месца заняла новапалачанка Ксенія Каваленка з конкурснай працай “Дзякуй за “ляльку!”. На другім месцы таксама наша зямлячка Ксенія Краснова з работай “Яўген Носаў і яго творы”. Перамогу святкавала Зоя Рыжкова з Курска (эсэ “Чырвонае віно Перамогі”. Аповесць як подзвіг пісьменніка”).
Ва ўзроставай катэгорыі 15-18 гадоў увесь п’едыстал гонару заняў Наваполацк. На 3-й прыступцы размясцілася Паліна Мароз (“Лялька”), на 2-й – Ульяна Грачушнік (“Аповесць пра вайну”), на 1-й – Раман Казлоўскі (“Маё знаёмства з Яўгенам Носавым”). Ва ўзроставай катэгорыі ад 19 да 21 года прызавыя месцы атрымалі куране.