Название: PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. –18 августа. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
“Кнігі на ўсе часы”. Пад такой назвай у бібліятэцы імя Я.Коласа стартаваў кніжны марафон. Супрацоўнікі бібліятэкі прапануюць сваім чытачам самыя знакамітыя творы сусветнай літаратуры. Сярод іх лепшыя беларускія, рускія, амерыканскія і еўрапейскія класікі.
Не меншую цікавасць прадстаўляе выстава “Горад, у якім хочацца чытаць”.Праз свой праект “Арт-вакно” супрацоўнікі установы культуры звяртаюцца да навапалачан з заклікам да чытання. “У хуткім часе – 15 верасня – усе бібліятэкі краіны адзначуць сваё прафесійнае свята. Наваполацк = горад, накіраваны ў будучыню. Адным з важных фактараў для рознабаковага развіцця асобы з’яўляецца ўзровень інфрмацыйнай культуры, які дасягаецца праз чытанне. Кніга дапамагае сфарміраваць маральныя прынцыпы ікультурныя каштоўнасці, развівае фантазію вучыць аналізаваць уласныя і чужыя учынкі”, – у размове з карэспандэнтам “НС” адзначыла загадчык установы Таццяна Конышава. Выстава працягне сваю работу да канца верасня.
Бібліятэка імя С.Маршака
Да канца лета ў бібліятэцы працуе цудоўная выстава літаратуры, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх паэтаў і пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Бібліятэка-філіял № 8
З нагоды 205-годдзя г.п.Баравуха ў бібліятэцы-філіяле № 8 прайшла цікавая выстава-квілт.
Першае пісьмовае згадаванне мястэчка датуецца 1812 годам – часам Айчыннай вайны з Напалеонам. Побач з Баравухай праходзіў Кацярынінскі тракт з Дрысы ў Полацк. Пасля адкрыцця чыгуначнага руху ад Полацка да Віцебска ў кастрычніку 1866 года ў Баравусе з’явілася станцыя Рыга-Арлоўскай чыгункі. Адкрццё новай транспартнай магістралі паспрыяла эканамічнаму развіццю мястэчка. У 1916 годзе ў складзе дарожна-будаўнічага атрада тут працаваў будучы знакаміты беларускі паэт і пісьменнік Янка Купала.
У гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945гг.) на тэрыторыі Баравухі размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, існаваў канцлагер для ваеннапалонных, у якім загінула боль за 29 000 савецкіх воінаў і мясцовых жыхароў. У 1944 годзе тут засталося толькі 5 двароў, 245 – былі спалены нацыстамі.
На выставе экспанаваліся гістарычныя мапы, паштоўкі, артыкулы з перыядычнага друку, кнігі, прысвечаныя гісторыі пасёлка. Сярод іх творы Дзяніса Давыдава – знакамітага рускага паэта, яркага прадстаўніка “гусарскай паэзіі”, генерал=лейтэнанта, аднго з камандзіраў партызанскага руху часоў Айчыннай вайны 1812 года.
