Название: PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. –11 августа. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Караткевіча
З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў бібліятэцы імя У.Караткевіча адкрылася выстава “Сусвет Францыска Скарыны”. На ёй прадстаўлены каля 20 кніг і артыкалаў з перыядычнага друку, прысвечаных нашаму знакамітаму асветніку. Большасць экземпляраў – навінкі, выдадзеныя ў 2016 годзе. Сярод іх ёсць сапраўдныя скарбы літаратуры з цікавымі тэкстамі, займальнымі фактамі і выдатнай паліграфіяй. Напрыклад, дзіцячая энцыклапедыя “Францыск Скарына” у трох тамах. Яе аўтар, вядомы скарынавед Алесь Суша, расказвае пра першадрукара праз навуковыя факты, але вельмі займальна. Першы том “Скарына – чалавек энцыклапедыя” – пра шматграннасць першадрукара. Ён і вучоны, і асветнік, і прадпрымальнік, і мастак, і палітык… Другая частка “Францыск Скарына – чалавек свету” прысвечана падарожжам вялікага палачаніна. Трэцяя, “Францыск Скарына – чалавек легенда”, распавядае пра спадчыну асветніка. Тут ёсць разделы пра рукапісную кнігу, ўзнікненне кнігадрукавання, тэхналогіі, якімі карысталіся ў тую эпоху. Паколькі выданне адрасавана юным чытачам, яно максімальна візуалізавана. Можна пабачыць і “Зал сарака” у Падуанскім універсітэце, дзе знаходзіцца фрэска з выявай нашага Францыска, інтэр’еры Кракаўскага ўніверсітэту, вуліцы старажытнага Полацка, каналы ў Капенгагене і шмат іншага.
Не меньшую цікавасць прадстаўляе выстава дзіцячых малюнкаў “Коткатэрапія”, прысвечаная любімым многімі хатнім жывёлам – катам. Экспазіцыя ў межах аўтарскага бібліятэчнага праекта “Шлях да майстэрства” аб’яднала больш за 30 карцін, выкананых гуашшу, акварэллю, каляровым алоўкам, пастэллю. Аўтары работ – юныя чытачы бібліятэкі, удзельнікі ізастудыі “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік Таццяна Асташкевіч).
