Название: Патрапілі ў казку
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 18 апреля. – С. 4.
Маладая пісьменніца, блогер, аўтар кніг для дзяцей у жанры фэнтэзі, лаўрэат Прэміі Цёткі 2016 года - Надзея Ясмінска на днях пабывала ў Наваполацку. Творчасць аўтаркі запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Тыраж яе апошняга твора налічваў больш за 3 тысячы асобнікаў. У Смаленску казкі Ясмінска чытаюць нават на беларускай мове. Яе прыгодніцкія аповяды з чароўнымі сюжэтамі распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу і сапраудныя цуды.
У наш горад беларуская літаратарка завітала з кнігай «Васкавы чараўнік, або Казка стукае ў дзверы». Гэта гісторыя пра 11-гадовую Лауру, якая на стары Новы год вырашыла паваражыць на воску. Фігурку дзядулі, якая атрымалася, дзяўчынка прыняла за чараўніка. 3 тых пор з ёй сталі здарацца неверагодныя прыгоды, мары пачалі збывацца. Але... Гульні, загадкі, віктарыны, ілюстрацыі на відэаэкране - у чароўны свет казкі Надзеі Ясмінска юныя новапалачане патрапілі ў бібліятэках С.Я.Маршака і А.С. Пушкіна. Займальны сюжэт, цікавыя героі, інтэрактыўная прэзентацыя «васкавога чараўніка» не пакінулі раўнадушнымі дзяцей. Напрыканцы сустрэчы юныя чытачы пажадалі пісьменніцы творчага натхнення і выказалі надзею на новыя сустрэчы.
«Галоўная мэта маёй творчасці - пасобіць культуры чытання сярод дзяцей. Мне вельмі важна, каб за вокладкай і ілюстрацыямі дзеці бачылі чароўны свет кнігі. Элементы гульні на прэзентацыі казкі робяць яе больш цікавай, мабільнай, сучаснай. У Наваполацку я ўпершыню. Ён разввіты, імклівы, шырокі. Хоць і малады, але стаіць на старажытнай зямлі, і гэта адчуваецца. У мяне ваш горад пакінуў толькі добрыя, светлыя ўражанні. 3 задавальненнем прыеду да вас яшчэ», - у размове з карэспандэнтам «НС» сказала Надзея Ясмінска.
