Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 24 нояб. - С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
17 лістапада ў публічным цэнтры прававой інфармацыі прайшоў брэйн-рынг «Падлетак і закон». Удзельнікамі спаборніцтва сталі прадстаўнікі наваполацкага парламента дзяцей і вучнёўскай моладзі. Гульцам былі прапанаваны тэарэтычныя пытанні на веданне асноў і тэрмінаў права, а таксама практычныя заданні. Удзельнікі сустрэчы атрымалі магчымасць больш даведацца пра міжнародныя і айчынныя прававыя дакументы.
20 лістапада ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прайшла літаратурная гульня «Аб правах, гуляючы», падчас якой сямікласнікі СШ №12 пазнаёміліся з Канвенцыяй аб правах дзіцяці, даведаліся, як правільна паступаць у спрэчных сітуацыях.
