Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 17 нояб. - С. 16.
Бібліятэка імя А.С.Пушкіна
13 лістапада свой юбілей адсвяткавала знакамітая наваполацкая паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, уладальніца медаля Наваполацкага гарвыканкама «За заслугі», удзельніца народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Тамара Талкачова. Тамара Іванаўна - адна з самых знакамітых пісьменнікаў сучаснасці. Яе песенная лірыка, напісаная ў сааўтарстве з вядомымі кампазітарамі Ізмаілам Капланавым, Уладзімірам Варапаевым, Эдуардам Ханком, Алегам Елісеенкавым, гучыць у выкананні артыстаў беларускай эстрады на афіцыйных пляцоўках і святочных урачыстасцях Рэспублікі Беларусь.
Паслухаць пранікнёныя вершы на юбілейны вечар-канцэрт «Шляхамі любові..», а таксама павіншаваць паэтку з 80-гадовым юбілеем 14 лістапада ў бібліятэку імя А.С.Пушкіна прыйшло мноства сяброў-«крылаўцаў» і прыхільнікаў яе таленту. Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка Марыя Караваева шчыра павіншавала Тамару Іванаўну з днём нараджэння і ўручыла падзяку старшыні Наваполацкага гарвыканкама «За значны ўклад у развщцё культуры горада і ў сувязі з 80-годдзем».
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
У межах Года навукі і праекта бібліятэкі «Дацягнуцца да зорак Наваполацка» ва ўстанове прайшла сустрэча навучэнцаў ліцэя г.Наваполацка з загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі радыётэхнічнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта, намеснікам старшыні савета маладых вучоных вуза, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, дацэнтам Аляксандрам Казловым. Тэмай сустрэчы стала педагічная, выхаваўчая і навуковая дзейнасць новапалачаніна.
9 лістапада маладыя супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізавалі і правялі культурна-асветніцкую акцыю «Твая кніга шукае цябе», пад час якой пазнаёмілі новапалачан з актуальнымі для моладзі паслугамі ЦБС.
