Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 3 нояб. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Унікальную магчымасць стаць героем знакамітых на ўвесь свет кніг Джоан Роўлінг «Гары Потэр» новапалачанам дорыць бібліятэка імя Я.Коласа. Да 15 снежня тут працуе інтэрактыўная выстава, якая нікога не пакіне абыякавым…
Экспазіцыя складаецца з дзвюх пазнавальна-забаўляльных блокаў. Толькі пераступіўшы парог залы, наведвальнікі становяцца ўдзельнікамі займальнага квэсту, арганізаванага супрацоўнікамі бібліятэкі. Прайшоўшых усе этапы гульні чакае выстава арыгінальных трафеяў знакамітага на ўвесь свет чараўніка з асабістай калекцыі аматара Патэрыяны. Тут можна ўбачыць дэлюмінатар, вынайдзены Альбусам Дамлбдорам, «Залаты знітч», магічныя палачкі і іншыя незвычайныя экспанаты.
Цікавую арт-пляцоўку з 3D-пагружэннем у чароўны свет кнігі ўжо наведалі больш за 100 юных новапалачан.
