Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 27 окт. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
Адна з місій мастацтва – заклік да разважання над творам. Чым складаней загадка, прапанаваная аўтарам, тым цікавей сам прадмет мастацтва. У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адкрылася выстава работ наваполацкага жывапісца Андрэя Міхайлава «Obsession».
Выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава, шматразовы ўдзельнік конкурсаў, пленэраў, выстаў у Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Андрэй Міхайлаў з творчай сям’і. Яго бацька, Уладзімір Дзмітрыевіч, знакаміты наваполацкі мастак, настаўнік ДМШ імя І.Ф.Хруцкага. Менавіта ён паспрыяў першым крокам прафесійнага станаўлення жывапісца. Доўгі час улюбёнымі сюжэтамі Андрэя былі матывы прыроды. Дарэчы, вялікую частку сёлетняй выставы складаюць лірычныя пейзажы. Другая частка экспазіцыі прысвечана шуканням маладога творцы. Аўтар, які піша ў абстрактнай манеры, запрашае гледача зазірнуць за межы реальнасці, пагрузіцца ў эмацыянальнае перажыванне.
