Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 17 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
10 сакавіка ў бібліятэцы імя Я.Коласа адбылося адкрыццё персанальнай выставы навучэнкі мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Анастасіі Башун “Фарбы ў сне і наяву”. Юная навапалачанка прадставіла гледачам 14 карцін (акадэмічны малюнак, жывапіс, абстрактная кампазіцыя).
Маляваць дзяўчына пачала з самага маленства, што і не дзіўна: яе маці і цёця прафесійныя мастачкі. У ДШМ імя І.Ф.Хруцкага навучаецца з пяці гадоў. Сярод прадметных дысцыплін для сябе вылучае маляванне з натуры і акадэмічны малюнак. Любіць эксперыментаваць з рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Настаўнікі характарызуюць яе як працавітую , мэтанакіраваную і таленавітую вучаніцу. Анастасія – пераможца шматлікіх конкурсаў і пленэраў ад гарадскога да міжнароднага ўзроўню.
