ru Russian be Belarusian

PRO-КУЛЬТУРА

09 Mar,2017
блог собакифонари охота

Название: PRO-КУЛЬТУРА

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 3 марта. - С. 16.

 

Бібліятэка імя С.Маршака

     Для вучняў 6-х класаў СШ №4 у бібліятэцы прайшла гадзіна мастацтва “Балючая памяць”. Мерапрыемства, вядучай якога выступіла бібліятэкар Таццяна Бакуліна, было прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння знакамітага жывапісца, Героя Беларусі Міхася Савіцкага. Праз жыццёвы лёс Міхася Андрэевіча прайшлі страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Напэўна таму яго серыі карцін “Беларусь партызанская”, “Апаленыя вогнішчам вайны”, “Лічбы на сэрцы” так уражваюць гледача.

 

Бібліятэка імя У.Маякоўскага

      Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у цэнтральнай бібліятэцы адчынілася персанальная выстава наваполацкай мастачкі Ларысы Грыдасавай “У душу нам глядзяць кветкі”.

     Ларыса Раманаўна нарадзілася ў г.Дзмітраў (Расія). Адукацыю атрымала ў Алмацінскім мастацкім вучылішчы імя М. Гогаля. У 1984 годзе пераехала ў Наваполацк. Спачатку ўладкавалася на фабрыку мастацкіх вырабаў, а потым у БШ №10. Росквіт Ларысы Раманаўны яе педагога прыйшоўся на часы дзейнасці ў СШ №1, дзе яна выкладала кампазіцыю, натурнае маляванне і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зачараваныя ўлюбёнасцю настаўніцы ў выяўленчае мастацтва, шмат яе вучняў і для сябе абралі шлях творчасці.

     Ларыса Раманаўна – чалавек шчыры і абаяльны. Крыніцай натхнення для яе з’яўляюцца кветкі. Творцу вабіць іх магутная прыгажосць і разнастайнасць. Яе графічныя карціны напоўнены мяккім святлом і празрыстым паветрам, вылучаюцца асаблівай паэтычнасцю, пяшчотным лірызмам. На выставе прадстаўлена каля 30 жывапісных карцін і габеленаў з расліннымі элементамі.

 

Прочитано 697 раз(а) Последнее изменение 09 Mar,2017
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИДостояние народа