Название: Арт-час
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 18 февр. - С. 16. – (PRO-культура).
Адзінаццатага лютага споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага мастака, музыканта і педагога Напалеона Орды. У гонар знакамітага культурнага дзеяча ХІХ стагоддзя супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна падрыхтавалі і правялі пазнавальны арт-час “Мастак, які спыніў час”.
Напалеон Тадэвушавіч нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета. Атрымаў бліскучую адукацыю, сябраваў з нямецкім кампазітарам Фрэдэрыкам Шапэнам.
Сам напісаў шэраг твораў для фартэпіяна, а ў 1830 годзе нават займаў пасаду дырэктара Італьянскай оперы ў Парыжы. Аднак душой Орда быў адданы роднай зямлі. Аднойчы ён нават даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся. Пасля сябе мастак пакінуў багатую спадчыну – больш за 1150 архітэктурных замалёвак вёсак, маёнткаў, палацаў, гарадоў.
Пазнаёміцца з творчасцю беларускага дзеяча супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах Палаца дзяцей і моладзі. У межах Года гістарычнай памяці для іх была арганізавана інтэлектуальная віктарына. Падлеткі даведаліся, што Напалеон Орда не толькі выдатна маляваў, але і стварыў больш за 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў, рамансаў і песень. Некаторыя з іх хлопчыкам і дзяўчатам нават давялося паслухаць.
