Название: Акцыя
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 11 февр. - С. 16. – (PRO-культура).
Да 14 лютага цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Наваполацка праводзіць дабрачынную акцыю дарэння кніг з хэштэгам #ДаритеКнигиСлюбовью.
Яе арганізатары ставяць сваёй мэтай папулярызацыю чытання і ўзнаўленне старой традыцыі, калі кніга лічылася лепшым падарункам. Да ініцыятывы можа падключыцца любы жадаючы – парадаваць знаёмых, сяброў, родных цікавым раманам, аповесцю, энцыклапедыяй… З радасцю такі прэзент прымуць і гарадскія бібліятэкі (абавязковая ўмова – добры стан папяровага варыянта літаратурнага твора).
Інфармацыя пра ход акцыі будзе размешчана на сайце ЦБС. Самых актыўных адзначаць падзякамі і памятнымі сувенірамі.
