Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 10 февр. - С. 16
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
На мінулым тыдні зал мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі горада ўпрыгожылі пано з казачнымі птушкамі і незывачайнымі кветкамі, выкананыя ў непаўторнай аўтарскай манеры “аб’ёмная аплікацыя саломкай”. “Касачы”, “Совушка”, “Кветкавая саната” – гэтыя і іншыя карціны належаць таленту настаўніцы мастацкага аддзялення ДШМ №3, майстра па інкрустацыі саломкай народнага клуба майстроў “Прамень” ЦріТК Ліліі Міхайлавай. Яе вытанчаныя і маляўнічыя шэдэўры ўражваюць дэтальнай прапрацоўкай вобразаў і выдатным мастацкім густам. Раскінуўшыся па залу быццам промні палымянага сонейка, творчыя фантазіі майстра напаўняюць душэўнай цеплынёй сэрцы кожнага гледача.
