Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 20 янв. - С. 16
Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага
У межах уласна распрацаванага праекта “Жывое слова духоўнай мудрасці” ва ўстанове прайшоў калядны ранішнік. Галоўнымі героямі на ім сталі выхаванцы нядзельнай школы пры царкве Святога Архангела Міхаіла.З духоўным словам да дзяцей звярнуўся протаіерэй храма Валерый Рыжанкоў. У даступнай форме святар гаварыў з імі пра сутнасць урачыстага Божага Нараджэння, пажадаў умацоўвацца ў хрыстовых законах любові і дабра.
Падчас ранішніка маленькія новапалачане прынялі ўдзел у займальных тэматычных гульнях, хараводах, тэатральных пастаноўках па біблейскім запаветам, чыталі вершы і спявалі песні, славячы Раство Хрыстова.
