Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 22 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Да канца сакавіка ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа працуе персанальная выстава навучэнкі 3-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Алесі Рыкцер. Алеся з сям’і наваполацкіх спартсменаў-вадналыжнікаў. Яе родны дзядзька Юрый Рыкцер заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Алеся таксама займалася воднымі лыжамі, але для сябе выбрала мастацтва. І не памылілася. Яе педагог Ірына Башун характарызуе дзяўчыну як адну з самых таленавітых навучэнцаў.
На экспазіцыі пад назвай «Вясновае абуджэнне» прадстаўлена 13 работ юнай мастачкі ў змешанай тэхніцы (гуаш, пастэль, каляровыя алоўкі). Яе кампазіцыі адрозніваюцца празрыстасцю, лёгкасцю і адначасова чысцінёй і інтэнсіўнасцю колеру.
