Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 8 февр. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Прыняты ў Вашынгтоне 15 красавіка 1935 года Пакт Рэрыха стаў першым міжнародным дагаворам аб ахове мастацкіх, навуковых устаноў і гістарычных помнікаў. Подпіс пад дакументам паставілі прадстаўнікі 21 краіны. У 1948 годзе да яго далучылася Індыя.
3 нагоды 80-годдзя гэтай адметнай падзеі Міжнародны цэнтр Рэрыхаў арганізаваў экспазіцыйны праект, куды увайшлі копіі архіўных дакументаў і рэдкіх фотаздымкаў, якія датычацца дзейнасці ўстановы, а таксама рэпрадукцыі карцін знакамітага рускага мастака Мікалая Рэрыха і літаратура пра яго. Выстава паспяхова прайшла ў многіх гарадах Расіі, пабывала ў Францыі, Аргенціне, Швейцарыі, Уругвае, Германіі, Чылі, Казахстане, Кыргызстане, Нідэрландах, Індыі. А на мінулым тыдні пачала сваю работу ў наваполацкай бібліятэцы імя Я.Коласа.
На ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта прыехалі супрацоўнікі аддзялення грамадскай арганізацыі «Міжнародны цэнтр Рэрыхаў» у Рэспубліцыы Беларусь - Ірына Альсевіч і магістр культуралогіі Таццяна Захарава. Пад музычнае суправаджэнне выхаванцаў наваполацкай дзіцячай школы мастацтваў №1 Аляксандры Манько і Ганны Уласенка прайшла пазнавальная экскурсія, прысвечаная жыццю і творчасці Мікалая Рэрыха. Са словамі падзякі і памятным падарункам ад прымаючага боку выступіла намеснік дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля Голубева.
Бібліятэка імя Я.Коласа
У межах Года малой радзімы бібліятэка імя Я.Коласа прымае ў сваіх сценах выставу «Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу», прысвечаную творам беларускага паэта і публіцыста, вядомага журналіста, ганаровага грамадзяніна Полацка і Наваполацка Навума Гальпяровіча. Яе аўтары - юныя мастакі студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка» Палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік Таццяна Антановіч). У дзіцячых малюнках знайшлі свае ўвасабленне лірычныя вобразы з вершаў Навума Якаўлевіча, краявіды і гістарычныя помнікі Полаччыны.
