ru Russian be Belarusian

PRO-культура

03 Jan,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 29 дек. - С. 16.

 

 

Бібліятэка імя У.Маякоўскага

На базе бібліятэкі імя У.Маякоўскага плённа працуе народнае літаратурна-музычнае аб'яднанне «Крылы». Кожны месяц удзельнікі калектыву пад кіраўніцтвам Галіны Сташкевіч ладзяць цікавыя літаратурныя сустрэчы.

У снежні ва ўстанове прайшоў канцэрт таленавітай наваполацкай спявачкі, актрысы, пісьменніцы і паэткі, лаўрэата і дыпламанта абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў Яугеніі Букоцінай-Ісупавай «У рытме сэрца». Яугенія Мікалаеўна прадставіла гледачам усё багацце свайго таленту. У праграме прагучалі не толькі аўтарскія творы, але і папулярныя эстрадныя песні, арыі з вядомых класічных музычных пастановак.

З прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Вандроўныя гіпербалы» Наваполацк наведала член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка (Мінск), аўтар зборнікаў паэзіі «Двое», «Вячорак ля тэлевізара», «Вандроўныя міры», актрыса, бард, рэжысёр, лаўрэат шматлікіх міжнародных і  рэспублканскіх літаратурных прэмій Таццяна Жылінская. Сваёй шматграннай творчасцю яна расквеціла душы прысутных. Канцэрт стаў своеасаблівым завяршальным акордам літаратурных сустрэч з вядомымі творчымі людзьмі ў межах рэспубліканскай акцыі - «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018»

 

Прочитано 419 раз(а) Последнее изменение 03 Jan,2019
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура