Название: PRO - культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 3 авг. - С. 16.
Бібліятэка-філіял №8 г.п.Баравуха
Да 1 верасня на тэрыторыі бібліятэкі-філіяла №8 г.п.Баравуха працуе дзіцячая пляцоўка-чытальня з буккросінгам. Тут можна ўтульна размясціцца з кнігай на дыване-самалёце, пакатацца на мяккім коніку, схавацца ад пякучага сонца пад яркім парасонам, пасядзець на упрыгожаным падушкамі пні. Маленькіх і дарослых наведвальнікаў сустракае Кот Вучоны. Гэтага незвычайнага Ката палюбілі як дзеці, так і дарослыя: з ім вітаюцца за лапку, каля яго любяць фатаграфавацца. А яшчэ тут жывуць Пеўнік і Залатая Рыбка. Кніжная калекцыя ў бібліятэцы пад адкрытым небам даволі багатая.
