Название: Культурная сталіца, віншуем!
Автор: Галіна Сташкевіч
Издание: Літаратура і мастацтва. – 2018. – 20 ліпеня (№28). – С. 10.
Слаўны горад Наваполацк, які маляўніча раскінуўся на левым беразе Дзвіны, адзначае 60-гадовы юбілей. 3 гэтай нагоды абвешчана рэспубліканская акцыя «Наваполацк — культурная сталіца 2018 года», у межах яркой Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада ладзіць культурна-масавыя мерапрыемствы з літаратаpaмi горада, вобласці, рэспублікі.
Ініцыятар — літаратурна-музычнае аб'яднанне «Крылы» пры падтрымцы дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сктэмы г.Наваполацка Марыі Караваевай.
У дзень святкавання юбілею бібліятэкары горада традыцыйна сабраліся на пляцоўцы каля дзіцячай бібліятэкі імя А.Пушкіна. Для новапалачан i гасцей — святочная праграма «Літаратурны нон-стоп», вік-тарыны на веданне гісторыі нашага горада, незвычайная гульня «даміно» на вуліах Наваполацка i шоу мыльных бурбалак. Праверыць удачу бібліятэкары прапанавалі з дапамогай бяспройгрышных латарэй «Кніжныя сюрпрызы» i «Mir удачы».
Супрацоўнікі бібліятэкі К.Сіманава запрасілі юных новапалачан на краязнаўчы квэст. 3 дапамогай карты горада трапілі на востраў «Белы гарлачык», далей — Воок-лабірынт, дзе чакаў літаратурны дартс, прысвечаны гісторыі горада.
Святочныя імпрэзы прайшлі ў Цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Плённай сталася сустрэча з вядомай паэтэсай, празаікам, перакладчыкам, журналістам Людмілай Паулінавай-Хейдаравай, якая зрабіла кніжніцы падарунак — дзве свае кнігі — «Прыступкі да Храма Святога Духа»' i «Дарт». Прыемная падзея — канцэрт-прэзентацыя новай кнігі вершаў члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, ўдзельніцы літаратурна-музычнага аб'яднання «Крылы» Тамары Талкачовай. А падчас 9-га песенна-лірычнага канцэрта-марафону «Крылаў» узнагародзілі пераможцаў гарадскога паэтычнага конкурсу «Наваполацк — наш лёс i песня».
Напярэдадні юбілею горада ў Цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылося свята аматараў гітары i аўтарскай пecні — першы адкрыты гарадскі конкурс бардаўскай песні «Сем струн душы». Парадавала сваей творчасцю запрошаная госця з Мінска паэтэса-бард Таццяна Жылін-ская, якая стала старшынёй журы конкурсу.
Яркімі фарбамі зазіхацеў горад дзякуючы выстаўцы Уладзіміра і Ігapa Супранёнкаў «Наваполацк: XX стагоддзе», што адкрылася i цяпер працуе ў Цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Фатографы Уладзімір i Irap Супранёнкі з дапамогай фотаработ дэманструюць, як змяніўся горад, як будаваўся.
