Да Міжнароднага Дня роднай мовы супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа правялі для юных навапалачан конкурс эрудытаў ”Знаўцы роднай мовы“. Аднымі з актыўных удзельнікаў сталі вучні 6”Г“ класа БШ №10. Падчас іспыту ім давялося не толькі прадэманстраваць свае веды, але і пазнаць шмат новага.
Школьнікі рабілі пераклад з адной мовы на другую, тлумачылі сэнс незвычайных слоў, складалі ў адзінае раскіданыя часткі прыказак і прымавак, шукалі і выпраўлялі памылкі. Азарт, зацікаўленасць, задуменне, натхненне, запал смянялі эмацыянальны фон гульні. Хлопчыкі і дзяўчынкі па-асобку і камандамі праяўлялі сваё веданне роднай мовы, даказвалі, што беларуская мова – асаблівая, прыгожая, ”жывая“. Што яна гучыць. Што яе трэба захоўваць як часцінку сваей Радзімы, якая належыць толькі нам, беларусам.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.