Дзень роднага, свайго

20 Feb,2026
блог собакифонари охота
Дзень роднага, свайго

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, наведвальнікі і супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага далучыліся да комплекснага мерапрыемства ў межах праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”, якое дапамагло не толькі даведацца больш пра багацце і прыгажосць роднага слова, але і цікава правесці час.

На пачатку сустрэчы ўдзельнікаў чакала гутарка каля тэматычнай выставы, дзе былі прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя гісторыі і развіццю беларускай мовы. Для таго каб не толькі слухаць, але і актыўна ўдзельнічаць, была арганізавана гульня “Родныя словы”. У фармаце сяброўскай віктарыны ўдзельнікі ўспомнілі і абмеркавалі рэдкія словы, якія гучаць у розных кутках нашай краіны. Гульня дапамагла яшчэ раз адчуць прыгажосць і ўнікальнасць кожнага роднага слова.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў удзел у рэспубліканскай дыктоўцы, арганізаваным да Дня роднай мовы Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і каналам “Культура” Беларускага радыё. Кожны жадаючы меў магчымасць праверыць свае веды правапісу і ўважлівасць, а таксама адчуць адзінства з тысячамі людзей, для якіх родная мова – скарб.

Прочитано 170 раз(а) Последнее изменение 20 Feb,2026
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.