Название:#Літаратура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 21 марта. – (PRO-культура). – С.16
Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі штогод становіцца знакавай падзеяй у культурна-духоўным жыцці нашага грамадства. Сёлета мерапрыемствы праходзілі пад знакам 900-годдзя заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака арганізавалі выставу-роздум “Шлях да храма”. Большую частку экспазіцыі заняла літаратура выдавецтва “Беларуская праваслаўная царква”. Тут можна знайсці кнігі пра падзвіжнікаў і вядомыя святыні нашай зямлі з фотаматэрыяламі, паданне пра жыццё прападобнай Еўфрасінні Полоцкай, падручнікі па праваслаўі для дзяцей.