Автор: Радзько Нэлі
Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 марта. – (PRO-культура). – С.16
Пад знакам Сусветнага дня пісьменніка і 8 Сакавіка. Народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” падараваў жыхарам горада чарговую сустрэчу са святам мастацтва. Лірычныя вершы, прысвечаныя жанчыне, вясне, каханню, чыталі Фенія Грынёва, Вадзім Саўроў, Галіна Сташкевіч, Вера Урбан. Святочны настрой сваімі песнямі стварылі Ірына Вашчанка, Міхаіл Зудзілаў, Уладзімір Хвашчэўскі. Сапраўдным падарункам для гледачоў стала “Сакавіцкая сюіта”, якую ўдзельнікі калектыву выкананалі на дзвюх мовах: беларускай і рускай.