Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 14 марта. – (PRO-культура). – С.16.
Да юбілею сусветна вядомага мастака, аднаго з заснавальнікаў накірунку “Імпрэсіянізм”. У бібліятэцы імя А.С.Пушікна адкрылася выстава малюнкаў навучэнцаў студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі, прысвечаная 185-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Клода Монэ.
У экспазіцыі прадстаўлены больш за 20 жывапісных работ. Гэта копіі з рэпрадукцый Монэ і інтэрпрэтацыі на тэму яго творчасці, выкананыя юнымі выхаванцамі Таццяны Асташкевіч. У якасці ганаровых гасцей на адкрыцці выставы прысутнічалі Таццяна Антановіч (кіраўнік студыі “Вясёлка” ПДМ) і знакаміты наваполацкі жывапісец, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Яўген Панамарэнка. Мерапрыемства прайшло ў фармаце апавядання-развагі аб малюнках, прадстаўленных на выставе.