#Свята

28 Feb,2025
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 28 февр. – (PRO-культура).

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада грунтоўна падрыхтавалася да святкавання Дня роднай мовы. Мерапрыемствы прайшлі ў некалькіх філіялах установы.

У бібліятэцы імя К.Сіманава юных новапалачан запрасілі на літаратурную гульню-віктарыну з загадкамі, рэбусамі і віртуальным падарожжам па гісторыі свята. А ў бібліятэцы імя У.Караткевіча на працягу тыдня праходзіла акцыя “Гучы, роднае слова”. Наведвальнікам раздавалі скруткі з прыказкамі і прымаўкамі, якія трэба было выцягнуць з кошыка і прачытать уголас. Побач працавала выстава літаратурных выданняў беларускіх пісьменнікаў, якія ў 2025 годзе адзначаюць юбілеі. У рамках ініцыятывы быў арганізаваны інтэлектуальны турнір, удзельнікамі якога сталі навучэнцы СШ №12.

Прочитано 87 раз(а) Последнее изменение 20 Mar,2025
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#Свята