Грэе мне сэрца родны куточак…

26 Feb,2025
блог собакифонари охота
Грэе мне сэрца родны куточак…

Пад знакам Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя Вялікай Перамогі народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Наваполацка 23 лютага выступіў з канцэртам у Полацкім пагранічным атрадзе, з якім калектыў вядзе шматгадовае супрацоўніцтва.

Кіраўнік аб’яднання «Крылы» звярнула ўвагу маладых вайскоўцаў на тое, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, і ў гонар гэтага прачытала верш «Каб змагла» Юрася Касцюка. Роднай мове былі прысвечаны і лірычныя вершы Іны Мароз.

Асноўная частка мерапрыемства была прысвечана святу абаронцаў Радзімы і легендарнай і мужнай старонцы гісторыі – Вялікай Айчыннай вайне. Праз меладэкламацыю былі прадстаўлены паэтычныя кампазіцыі Іны Мароз, сярод якіх і верш «Сэрца маё – Беларусь». Галіна Сташкевіч прачытала асабісты твор «Салдат вайны», а таксама ваенна-патрыятычныя вершы вядомых паэтаў.

Са сваёй гітарай ствараў цудоўны святочны настрой Грыгорый Бердашкевіч. Пагранічнікі не толькі з цікаўнасцю слухалі ў яго выкананні міравыя хіты знакамітых рок-музыкантаў, а і з вялікім задавальненнем танчылі.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 262 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.