21 лютага ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў бібліятэкы імя К.Сіманава прайшла літаратурная гульня-віктарына ”Слаўлю цябе, мая родная мова“. Удзельнікамі сталі вучні 1-га класса СШ №1 і выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада №12. Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарыне, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы. Удзельнікі мелі магчымасць пачытаць уголас літаратурныя творы на роднай мове і атрымаць асалоду ад гучання сакавітага беларускага слова. Была арганізавана кніжная выстава пад назвай ”На мове, сэрцу зразумелай“.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.