Гучы, роднае слова

25 Feb,2025
блог собакифонари охота
Гучы, роднае слова

З 17 па 23 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы імя У.Караткевіча праходзіла акцыя ”Гучы, роднае слова“. Увесь тыдзень ў сценах бібліятэкі гучала выключна беларуская мова. Бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам размаўляць па-беларуску. Падчас акцыі чытачы пісалі на стыкерах словы аб роднай мове. Былі падрыхтаваны скруткі з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, якія трэба было выцягнуць з кошыка і прачытаць у голас на роднай мове.

Таксама наведвальнікі бібліятэкі маглі пазнаёміцца з выставай ”На парадку дня – юбіляры года“, на якой знаходзіліся выданні беларускіх пісьменнікаў, якія ў 2025 годзе адзначаюць свае юбілеі: Л.Дайнека, А.Клышка, І.Навуменка, К.Чорны і іншыя. Усе жадаючыя маглі выбраць кнігі на свой густ і параіць іх знаёмым і сябрам.

Тыя чытачы, што наведалі ў гэтыя дні бібліятэку, атрымалі добры настрой ад сустрэчы з мілагучнай, роднай мовай.

Прочитано 205 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.