Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы імя У.Караткевіча адбыўся турнір знаўцаў роднай мовы ”Пагуляем у роднае слова“, на які былі запрошаны хлопцы і дзяўчаты 6 ”В“ класа СШ №12. Спачатку шасцікласнікі падзяліліся на 2 каманды.
Заданні датычыліся мовы, літаратуры: прысутныя ўзгадвалі беларускія прыказкі, разгадвалі загадкі, расшыфроўвалі беларускія фразеалагізмы, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў. Пытанні былі дастаткова складанымі, але каманды працавалі дружна і зладжана. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Навучэнцы прадэманстравалі выдатныя веды роднай мовы.
Турнір, які прайшоў на эмацыянальным уздыме, садзейнічаў узбагачэнню слоўнікавага запасу ўдзельнікаў мерапрыемства.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.