ru Russian be Belarusian

Название: По мотивам сказок

Автор: Радько Нелли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 8 дек. - С. 8.

Кто из нас в детстве не мечтал нарисовать свою сказку? Благодаря совместному творческому проекту Новополоцкой централизованной библиотечной системы и детской художественной школы им.И.Ф.Хруцкого у юных новополочан появилась такая возможность. Выступить иллюстраторами литературных произведений им предложил городской конкурс детского рисунка “Любимые сказки. Читаем и рисуем”.

Участие в нем приняли более 60 ребят от 6 до 15 лет. Материал и технику исполнения они выбирали самостоятельно, а выполняли преимущественно на занятиях в художественной школе. В помощь юным талантам сотрудники ЦБС подготовили виртуальную выставку наиболее популярных среди детей произведений. Создание композиций по мотивам сказок заняло около месяца. Итоги подвели в конце ноября. При выставлении баллов жюри оценивало соответствие содержания теме, оригинальность идеи, точность и ясность творческого решения, лаконичность, степень самостоятельности создания работы. Лауреатами стали 18 мальчиков и девочек в трех возрастных группах.

Награждение прошло в центральной библиотеке им. В.Маяковского. В зале ребят поддержали родные и близкие, а у микрофона слова восхищения их талантами адресовали организаторы конкурса. Лауреатам вручили дипломы и эскизники с авторскими композициями к юбилею известного белорусского живописца Ивана Хруцкого, а также наборы акварельных карандашей и пастели от новополоцкой городской организации РОО “Белая Русь”.

Торжественную церемонию совместили с открытием выставки по итогам конкурса “Любимые сказки. Читаем и рисуем”. В экспозицию вошли 125 лучших работ. Заглянуть в прекрасный мир детского творчества и проникнуться его духом можно до конца текущего года в зале искусств библиотеки им.В.Маяковского.

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 4 дек. - С. 16.

Выставы

26 лістапада споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і паэта, самабытнага прадстаўніка нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя, Уладзіміра Караткевіча.

Уладзімір Сямёнавіч пісаў пра гісторыю бацькаўшчыны. Зрабіў ўнёсак у развіццё нацыянальнай кінадраматургіі. Выступаў у абарону помнікаў архітэктуры і прыроды, аказаў значны ўплыў на грамадскае і духоўнае жыццё нашага народа. Істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычнай і жанравай адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным, філасофскім сэнсам.

У дзень нараджэння знакамітнага песняра беларускага слова ў наваполацкай бібліятэцы, якая носіць яго імя, адбылося адкрыццё выставы малюнкаў юных мастакоў ізастудыі “Хамалеон” Палаца дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Таццяны Асташкевіч. Наведвальнікі студыі прадставілі ілюстрацыі да любімых твораў знакамітага пісьменніка. Убачыць экспазіцыю можна да канца бягучага года.

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 27 нояб. - С. 16.

Конкурс

У бібліятэцы мікрараёна Баравуха падвялі вынікі конкурсу дзіцячага малюнка “Мы за здаровы лад жыцця”, прымеркаванага да Міжнароднага дня адмовы ад курэння.

Супрацоўнікі ўстановы прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам з сэрэдняй школы №15 адлюстраваць негатыўнае стаўленне да дрэнных звычак у малюнках. Удзел у творчым спаборніцтве прынялі 23 юных жыхара мікрараёна. На працягу двух тыдняў чытачы бібліятэкі аддавалі свае галасы за ўпадабаныя працы. Па выніках галасавання перамогу святкавала навучэнка СШ №15 Валерыя Лазукова. Сімвалічныя падарункі атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурсу.

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 20 нояб. - С. 16.

Конкурс

Наваполацкія бібліятэкі імя Я.Коласа і імя А.С.Пушкіна прынялі ўдзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120-годдзя знакамітага беларускага пісьменніка і паэта Уладзіміра Дубоўкі.

Арганізатарам конкурсу выступіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры інфармацыйнай падрымцы часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”. Галоўнымі задачамі сталі павышэнне цікавасці грамадства да беларускай літаратуры, скарбаў нацыянальнай культуры і папулярызацыі новага віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Творчы калектыў бібліятэкі імя Я.Коласа падрыхтаваў відэаролік, у якім пастаянная чытачка Таццяна Лешчанка дэкламавала верш У.Дубоўкі “Увосень, кажуць, сумныя ўсе дні”, а бібліятэка імя А.С.Пушкіна стварыла мультфільм на байку беларускага пісьменніка “Чаму сава пяе ўначы, а ў дзень маўчыць”.

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 13 нояб. - С. 16.

Конкурсы

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма сумесна з дзіцячай мастацкай школай імя І.Ф.Хруцкага праводзіць конкурс юных ілюстратараў “Любімыя казкі. Чытаем і малюем”.Удзел у ім могуць прыняць хлопчыкі і дзяўчынкі ад 6 да 15 гадоў. Для гэтага неабходна прынесці сваю творчую працу (малюнак) у цэнтральную бібліятэку імя У.Маякоўскага да 20 лістапада.

Па ўмовах творчага спаборніцтва работа не павінна перавышаць фармат А2, быць аформлена ў рамку і адпавядаць тэматыцы конкурсу. Малюнкі можна выконваць на любым матэрыяле і ў любой тэхніцы, прадстаўляць некалькі ілюстрацый па выбраных кнігах.

У дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна ўзнагародзілі самых актыўных удзельнікаў інтэлектуальна-пазнавальнай праграмы “Ігратэка ў бібліятэцы”.

“На восеньскіх канікулах мы размясцілі інфармацыю на сайце ЦБС і на нашай старонцы Укантакце пра магчымасць інтэлектуальнага адпачынку для дзяцей. Прысутныя маглі праверыць свае веды ў настольных гульнях, шашках, пазлах, крыжаванках і размалёўках, а таксама стварыць казачных герояў з пластыліну. Дзецям прыйшоўся даспадобы такі від адпачынку. Найбольш актыўных мы узнагародзілі прызамі і магчымасцю наведаць выставу дыназаўраў”, - у размове з карэспандэнтам “НС” адзначыла загадчык бібліятэкі Таццяна Варанец.

Наступны сезон інтэлектуальна-пазнавальнай праграмы “Ігратэка ў бібліятэцы” запланаваны на зімовыя канікулы. Сачыце за навінамі на сайце novopolotsk-lib.by.

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. - 6 нояб. - С. 16.

Выставы

Да 20 лістапада ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа працуе персанальная выстава навучэнкі 4-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Лізаветы Лапенкі “Настрой у фарбах”.

У экспазіцыі прадстаўлена 12 работ юнай творцы. Педагог ДМШ Наталля Каржыцкая вылучае вучаніцу як мастака са сваім каляровым светаўспрыманнем: “Яна аднолькава паспяхова праяўляе сябе ва ўсіх дысцыплінах. З мінулага навучальнага года самастойна займаецца алейным жывапісам. Шмат малюе дома. Ліза – творчая асоба з багатым унутраным светам – “складае” свае кампазіцыі, валодае літаратурным дарам, піша апавяданні, гісторыі і казкі”.

Название: PRО-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. –30 окт. - С. 16.

Прэзентацыі

Самабытны наваполацкі пісьменнік, удзельнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вячаслаў Атрахімовіч прэзентаваў свой новы зборнік вершаў і апавяданняў “Хачу ляцець”.

Кожны твор аўтара – шчырае прызнанне ў любові да Радзімы, зямельцы-матухны і блізкіх людзей. Гумар, якім напоўнена творчасць Вячаслава Атрахімовіча, ідзе з самых глыбінь народнай культуры, а добрае веданне роднай мовы дапамагае трапна і грунтоўна выкарыстоўваць беларускае слова.

Прэзентацыя прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Вершы і апавяданні пісьменніка чытала кіраўнік літаб’яднання Галіна Сташкевіч. Асобныя творы прагучалі ў музычным упрыгожанні Ірыны Вашчанкі і Аляксандра Несона. Парадаваў слухачоў уласнай дэкламацыяй і сам Вячаслаў Паўлавіч.

Новая кніга працягвае серыю “Паэтычная бібліятэчка “Крылаў”. Некалькі асобнікаў пісьменнік перадаў бібліятэкам Наваполацка.

You are here:   HomeУслугиМеню