ru Russian be Belarusian

Выставы

17 Mar,2021

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 12 марта - С. 16.

 

Калейдаскоп вобразаў, фантазій і форм разгарнуўся на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Рукі дзяцей ствараюць цуды”, якая праходзіць у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Экспазіцыю саставілі вырабы таленавітых навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага. На ёй прадстаўлена каля 60 работ, выкананых у розных тэхніках: батык, габелен, валянне, папяровая пластыка, пап’е-машэ, лялька, мастацкая кераміка. Кожная з іх – аўтарская знаходка, напоўненая ідэямі і душой аўтара. Працы ствараліся не адзін год і з’яўляюцца прызёрамі конкурсаў самых розных узроўняў.

 

Название: Да Дня роднай мовы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 26 февр. - С. 16.

 

Шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы правяла Наваполацкая цэнтралізаваная сістэма.

На працягу тыдня (21 – 28 лютага) чытачы мелі магчымасць праверыць свой узровень валодання роднай мовай праз конкурсы і гульні-практыкумы або пацікавіцца бэстсэлерамі беларускай літаратуры. Супрацоўнікі філіялаў ЦБС падрыхтавалі шмат цікавых мерапрыемстваў да Дня роднай мовы, размаўлялі з чытачамі толькі па-беларуску, а ў бібліятэцы імя У.Караткевіча нават стварылі цэлае “палатно” з партрэтаў і вершаў нашых славутых пісьменнікаў.

 

Название: Творчы вечар

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 19 февр. - С. 16.

 

У рамках новага праекта “Адкрыць талент у кожным” у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбыўся творчы вечар наваполацкай паэткі, бібліятэкара Наваполацкага музкаледжа Марыны Свірыдавай “Сем чароўных нот яе паззіі”.

Марына Уладзіміраўна - удзельнік літаб’яднання “Літаратурны каўчэг”, адзін з аўтараў зборнікаў “Узыходжанне”, “Час бліскавіц”, “Святая памяць”, “75 пераможных” і іншых. Мае шэраг дыпломаў расійскіх літаратурных прэмій “Паэт года – 2013. Дэбют”, “Паэт года – 2014”, “Спадчына – 2015”, “Паэт года -2017”. Песня на яе вершы “Прысвячэне Полацку”, музыку да якой напісаў Віктар Малых, заняла ў 2019 годзе першае месца ў конкурсе “Благовест”.

Выкладчыкі музкаледжа Таццяна Адзінцова і Марына Марковіч выканалі на вершы аўтара песню “Беларусь мая” і раманс “Твая дарога ў храм” (музыка В.Малых).Творы паэткі дэкламавалі яе калегі па пяру Таццяна Красічонак, Таццяна Ціханава, Рыма Авілава. А замежныя сябры Марыны Свірыдавай – Вільгельм Гольдэрбайн (Германія), Алена і Кацярына Ягоравы, Надзея Міхайлоўскіх з Расіі і Леў Шафер з Ізраіля даслалі музычныя відэаролікі на вершы аўтара. Упрыгожыла мерапрыемства выстава творчых работ гераіні вечара ў тэхніцы “алмазная мазаіка”.

 

Выставы

08 Feb,2021

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 5 февр. - С. 16

 

У бібліятэцы імя Я.Коласа адкрылася персанальная выстава навучэнкі 1-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Лізаветы Казлоўскай “Мой настрой”. На ёй прадстаўлены 13 творчых кампазіцый аўтара.

Педагог ДМШ Наталля Каржыцкая адзначае, што да выбару сюжэтаў Лізавета падыходзіць крэатыўна, прыдумляе разнастайныя тэмы. Вельмі любіць пісаць гуашшу. Менавіта гэтая тэхніка дапамагае ёй найбольш дакладна перадаць настрой ў працы.

На працягу трох гадоў юная творца навучалася ў студыі выяўленчага мастацтва “Ё-аrt”. Там праявіла сябе як эмацыянальная, артыстычная, творчая вучаніца. Зараз Ліза ў першым класе мастацкай школы, асабістыя дасягненні паказвае ў кампазіцыі, працы выконвае хутка, як правіла ў адзін прыём. Яе работы неаднаразова ўдзельнічалі ў сумесных экспазіцыях. Пазнаёміцца з творчасцю таленавітай вучаніцы ДМШ можна на персанальнай выставе, якая працягнецца да сярэдзіны.

 

Название: Літаратура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 5 февр. - С. 16.

 

Новы паэтычны сезон народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” сустрэла дзвюма канцэртамі, прымеркаванымі да юбілеяў яго ўдзельнікаў.

Спачатку ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў канцэрт спявачкі і дэкламатара вершаў Фаіны Грынёвай “Твой вобраз мілы ў смузе растае…”. Творчы партрэт гераіні прадставіла кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч. Канцэртную праграму склала песенна-вершаваная лірыка мужа Фаіны Цімафееўны Венедыкта Грынёва, прафесара Полацкага дзяржуніверсітэта, паэта, які быў яркім і таленавітым прадстаўніком “Крылаў”. Камерную аўдыторыю гледачоў склалі сябры і прыхільнікі творчага і сямейнага саюза Грынёвых.

27 студзеня свой 65-гадовы юбілей адзначыла наваполацкая паэтка духоўнага накірунку ў літаратуры Ганна Аляскерава (Загнетава).

У народным калектыве “Крылы” Ганна Міхайлаўна з 2002 года. За сваю творчую дзейнасць выдала кнігу “Мне жыццё дыктуе тэмы для вершаў”, зараз рыхтуецца да выхаду другога зборніка “Шукаю душы сваёй радасці”. Пад такой назвай прайшоў і творчы вечар Ганны Аляскеравай. Адкрыла яго піяністка Валянціна Пакрапіўная, затым у аўтарскім чытанні прагучалі вершы пра бацькоў, малую радзіму і яе духоўны пачатак. На імправізаванай сцэне выступілі ўнучка аўтаркі Паліна, а таксама юная гімназістка Саша Пакрапіўная. У выкананні “крылаўцаў” Ірыны Вашчанкі, Сяргея Гоманава, Аляксандра Несона прагучалі лірычныя і духоўныя песні, напісаныя на вершы паэткі. Яркім акордам вечара стала аўтарская песня “Дзякуй Богу за ўсё”, якую разам з Ганнай Алякеравай спявала ўся зала.

 

Праект

03 Feb,2021

Название: Праект

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. - 29 янв. - С. 16

 

У межах Года народнага адзінства Наваполацкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма запусціла новы праект “Адкрыць талент у кожным”. Як адзначае яго галоўны ініцыятар – бібліёграф ЦБС Кацярына Коршунава, асноўная мэта ідэі – прадставіць шырокаму колу гледачоў творчыя памкненні гараджан.

“Што заўсёды яднае розных людзей? Захапленні, майстэрства, творчасць. У нашым горадзе шмат цікавых на натуры асоб, якія чым толькі не займаюцца…Нам хочыцца расказаць пра іх, паказаць на нашых пляцоўках. Гэта могуць быць прадстаўнікі самых розных прафесій, якія ў вольны час займаюцца мастацтвам, музыкай, літаратурай, фатаграфіяй… Мы адкрыты для сутворчасці з усёй краінай. Рады будзем арганізаваць выставу ці творчы вечар гасцей з іншых гарадоў і вёсак”, - у размове з карэспандэнтам “НС” адзначыла Кацярына Коршунава.

Першай ластаўкай новага праекта стала персанальная выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Творчы калейдаскоп” майстра з жывапіснага гарадка Бароўка Лепельскага раёна Марыі Хасанавай. Увазе наведвальнікаў яна прапанавала звыш 70 арыгінальных работ па некалькіх накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (лялькі-абярэгі, плеценыя вырабы з паперы і інш.). Большую частку экспазіцыі складаюць карціны, выкананыя ў тэхніцы “алмазная мазаіка”. Выявы на іх пераліваюцца яркімі фарбамі рознакаляровых страз. Пабачыць выставу можна да 21 лютага. А самому стаць удзельнікам праекта – калі заўгодна. Падрабязная інфармацыя размешчана на новай віртуальнай пляцоўцы “Арт-сіці” сайта ЦБС novopolotsk-lib.by.

Название: Калейдаскоп

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. - 15 янв. - С. 16

 

Падчас зімовых канікул у філіялах Наваполацкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы бурліла актыўнае жыццё.

Напярэдадні Новага года ў бібліятэцы імя У.Караткевіча для дзяцей прышкольнага лагера СШ №12 прайшоў квэст “Чараўніцтва навагодніх задум”. Яго удзельнікам трэба было прайсці некалькі этапаў, каб знайсці галоўны падарунак, прыгатаваны для іх арганізатарамі.

Бібліятэка імя К.Сіманава прапанавала юным чытачам майстар-клас па выкананню калядных паштовак сваімі рукамі. Галоўнай умовай было ўкласці ўнутр сюрпрыз з маленькай ялінкай і ўпрыгожыць яе. Да стварэння работ дзеці падышлі вельмі творча.

Гасцінна сустракала новапалачан падчас зімовых вакацый і дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Юныя выхаванцы прышкольнага лагера СШ №2 з задавальненнем прагледзілі 3D-часопісы, чыталі энцыклапедыі, наведалі выставу “Свята на парозе”. Актыўным удзельнікам аднаго з самых любімых наваполацкімі школьнікамі праектаў установы культуры “Гульнялэнд” стала навучэнка 5-га класа БШ №10 Арыны Крыўко, якая атрымала спецыяльны прыз.

 

Название: Персональная выставка в день рождения

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. - 12 янв. - С. 8

 

«Улыбчивая, целеустремленная и очень талантливая. Ей подвластен любой жанр в изобразительном искусстве, но особенно удается портрет. Она обладает редким даром удивительно точно передавать характер героев своих работ», - так характеризует одну из лучших своих учениц Анну Косову руководитель изостудии «Хамелеон» Дворца детей и молодёжи Татьяна Асташкевич.

Глядя на картины юной художницы, с этим трудно не согласиться. В студию Аня пришла 6 лет назад. Уже на первом году обучения начала участвовать в творческих состязаниях, а на втором – вошла в число пяти лучших учащихся «Хамелеона», чьи работы представляли Новополоцк на международной выставке детского искусства в г.Плоцке (Польша). Сегодня Анна многократный призер международных, республиканских, областных и городских конкурсов, таких как «Мир глазами детей» (Сербия), «Мы – дети Космоса» (Россия), «Мы – вместе» (Финляндия), «АRT-PANARAMA Baltika» (Литва-Эстония-Швеция), «Дружат дети на планете», «Здравствуй, мир!» (Беларусь) и многих других.

В праздничный рождественский день, 9 января, юная художница отметила свой юбилей - 15-летие и открыла первую персональную выставку в библиотеке им.В.Короткевича. На экспозицию с символическим названием «Красота спасет мир!» именинница представила 26 работ, выполненных в различных жанрах и материалах. Среди них новогодние и природные сюжеты, размышления на темы космоса и творчества известных мастеров кисти Клода Моне, Яна Вермеера, портреты знаменитых людей, вошедших в историю: Ганса Христиана Андерсена, Юрия Гагарина, Владимира Короткевича. Особенно интересны её композиции на темы белорусского фольклора и деревенского быта. Творчески одарённая Анна Косова тяготеет к точным и естественным наукам. В средней школе №14 усиленно изучает биологию, а в будущем мечтает стать хирургом.

Увидеть работы талантливой новополочанки на выставке в библиотеке им.В.Короткевича можно до конца февраля.

 

You are here:   HomeУслугиМеню