Название: Сход
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 8 апр. – С. 16. – (PRO-культура).
На сходзе-справаздачы працоўнага калектыву цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка падвялі вынікі працы за год і узнагародзілі самых дастойных.
У намнацыі “Лепшы кіраўнік” адзначана загадчык дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Таццяна Варанец. Чацвёрты філіял быў названы і лепшай бібліятэкай горада. У намінацыі “Лепшы сцэнар для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага узросту” віншаванні прымала бібліятэкар філіяла №2 імя К.Сіманава Майя Сакалова.
Название: Тыдзень кнігі
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 8 апр. – С. 16. – (PRO-культура).
У бібліятэках горада веснавыя вакацыі школьнікаў прайшлі пад знакам Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.
Цэнтрам цікавых сустрэч стала бібліятэка імя У.Маякоўскага, супрацоўнікі якой падрыхтавалі шэраг займальных мерапрыемстваў у рамках праекта “Канікулы ў бібліятэцы”.
У канцы сакавіка філіял №6 імя У.Караткевіча арганізаваў для вучняў малодшых класаў сярэдніх школ №12 і №14 брэнд-шоу “Калі вы запытаеце, я вам раскажу”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка Карнея Чукоўскага, што прыдумаў Муху-Цакатуху, Бармалея і іншых персанажаў. Удзельнікам гульні трэба было адгадаць загадкі, праявіць кемлівасць у конкурсах. Акунуцца ў вясёлы свет вершаў і казак Карнея Іванавіча прапанавалі і ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Госці мерапрыемства – вучні СШ №2 – успаміналі ўрыўкі любімых казак, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны і гулялі з доктарам Айбалітам.
4 красавіка з нагоды дня нараджэння знакамітага на ўвесь свет датчаніна Ганса Хрысціяна Андэрсена ў шостым філіяле ЦБС прайшоў “Казачны кактэйль”. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны, паўдзельнічалі ў конкурсах, атрымалі зарад пазітыву і добрага настрою. Усе жадаючыя маглі ўзяць дадому ўпадабаную казку. А вось выхаванцам я/с №35 і наведвальнікам прышкольнага лагера СШ №14 ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прапанавалі паўдзельнічаць у турніры настольных гульняў. Перамагло сяброўства.
Весела і шумна падчас вясновых канікул было і ў бібліятэцы імя Я.Коласа. На тэатральны квэст “Маска, я вас ведаю!” завіталі вучні СШ №3 і №8, якім давялося прайсці шлях ад стварэння афішы да непасрэднай пастаноўкі паўнавартаснага спектакля. Гульнявыя імправізацыі дадалі сустрэчы масу яркіх эмоцый, садзейнічалі выхаванню, уменню працаваць у камандзе.
А супрацоўнікі бібліятэкі імя К.Сіманава запрасілі я/с 12 на майстар-клас па арыгамі “Папяровы свет”, падчас якога дзеці з задавальненнем працавалі над стварэннем ластавак, гракоў, вераб’ёў. Для кожнай птушкі знайшлося месца на галінцы. Сустрэча пазнаёміла юных гасцей з гісторыяй паходжання мастацтва арыгамі, а кніжная выстава – з тэматычнай літаратурай.
Магчымасць паказаць сваё майстэрства разважаць і вырашаць лагічныя задачы ў гульні на кемлівасць “Дзе логіка?” юным навапалачанам прапанавалі ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака. У інтэлектуальнай гульні школьнікі з СШ №11 практыкаваліся ва ўменні вырашаць галаваломкі, расшыфроўваць мультфільмы і складаць прыказкі з ілюстраваных элементаў.
Название: 800 книг в дар
Автор: Радько Нелли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 1 апр. – С. 13.
При финансовой помощи Фонда поддержки и защиты прав соотечественников за рубежом вышел в свет рассказ белорусского писателя Андрея Геращенко. В Новополоцке презентация книги прошла 29 марта в библиотеке им. Я.Коласа.
“Бельчонок” – это история о белорусском мальчике Рыгорке, убитом фашистами в Великую Отечественную войну. На его глахах сжигают родную деревню и расстреливают близких. Главному герою удается укрыться, но немецкий солдат не дремлет. Завидев в руках мальчика игрушку белки, подобную той, с которой играют его дети в далекой Баварии, захватчик вдруг осознает, что война может прийти в его семью, его дом…
Рассказ был написан в 1992 году, а на страницах журнала “Наш современник” появился в 2008-м. Это небольшое повествование трогает до глубины души. Плюшевый бельчонок на окровавленном снегу долго остается в памяти читателей.
Иллюстратором книги выступила новополоцкая художница Анна Лукашок, которая и представила произведение широкому кругу зрителей в библиотеке имени Якуба Коласа. Она работала над каждой живописной картинкой, изучала историю войны, обмундирование немецких солдат. Лаконичная стилистика в оформмлении издания получилась органичной. Специально для презентации белорусский дизайнер Полина Сентерева сшила игрушку бельчонка на советский манер, а инициатор мероприятия Александр Лукашок изготовил ручки с кьюар-кодом аудиоверсии рассказа. К слову, благодаря личной поддержке Александра Николаевича и других неравнодушных людей книга стала доступна всем. Сотрудникам библиотечной сети Новополоцка передано в дар 800 экземпляров.
В ближайшее время в городских библиотеках запланировано провести открытые чтения с обсуждением книги.
Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 16 апр. – С. 16. – (PRO-культура).
Да сярэдзіны красавіка ў бібліятэцы імя Я.Коласа працуе персанальная выстава вучаніцы 5-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Дар’і Казловай “Думкі і творчасць”.
Тонкасці мастацкай справы Дар’я спасцігае пяты год. За гэты час праявіла сябе як здольная, захопленая навучэнка. Нядаўна за працу ў тэхніцы “друкаваная графіка”, выкананую пад кіраўніцтвам педагога Валянціны Пылінскай, яна атрымала дыплом пераможцы IV Міжнароднага біенале графікі малых формаў “Паміж чорныі і белым…” (г. Рыбнік, Польшча).
Выкладчык Дашы па жывапісе і кампазіцыі Аксана Малюшыцкая адзначае ў сваёй вучаніцы здольнасць творча пераасэнсоўваць рэчаіснасць, уменне праз каларыт перадаваць у працах думкі, пачуцці. Дзяўчыну адрозніваюць уседлівасць, працалюбства, мэтанакіраванасць.
На сваю першую персанальную выставу ў бібліятэцы Дар’я прадставіла жывапісныя нацюрморты, графічныя пейзажы, абстрактныя кампазіцыі.
Название: Юбілей
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 25 марта. – С. 16. – (PRO-культура).
У гэтым годзе цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага адзначае 60-годдзе. З нагоды вялікага юбілею ў суполцы “Бібліятэкі Наваполацка” у сацыяльнай сетцы УКантакце быў запушчаны праект “#60ФАКТОВГЛАВНОЙБИБЛИОТЕКИГОРОДА”.
На працягу года чытачоў бібліятэкі будуць знаёміць з тым, чым жыла ўстанова раней. У кожнай лічбе, факце, фотаздымку – гісторыя горада і крапатлівая праца яе супрацоўнікаў.
Уважлівыя падпісчыкі ўжо даведаліся пра тое, што ў 1971-1982 гадах “маякоўка” размяшчалася на вуліцы Юбілейная,1 (зараз там дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна). У сучасны будынак пераехала ў верасні 1982 года. Першай загадчыцай была Зінаіда Бічаніна.
Зараз бібліятэка – цэнтр сацыякультурнага жыцця мікрараёна. Тут рэгулярна праводзяцца розныя мерапрыемствы, сустрэчы, выставы. Фонд дакументаў цэнтральнай бібліятэкі складае 142 537 экземпляраў, з іх 108 147 – гэта кнігі (роўна палова – мастацкая літаратура, астатнія – па розных галінах ведаў), 32 977 – перыядычныя выданні, 866 – аўдыё, 323 – выяўленчыя, 181 – электронныя дакументы.
Название: Прэзентацыя
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 18 марта. – С. 16. – (PRO-культура).
У межах Года гістарычнай памяці ў бібліятэцы-філіяле №8 мікрараёна Баравуха прэзентавалі кнігу наваполацкага краяведа, аматара гісторыі і літаратуры Уладзіміра Камісарава “Крэпасць Полацк. Стагоддзе ХХ. Полацкі ўмацаваы раён”.
Частка І выдання распавядае пра жыццё Полацка, павета і простых палачан у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, закранае перыяд Першай сусветнай вайны да 1918 года ўключна. Падкрэслівае архітэктурнае багацце тагачаснай Полаччыны, якую спатрэбілася абараняць у першай палове мінулага стагоддзя.
На прэзентацыі аўтар кнігі расказаў, якія значныя падзеі адбываліся на нашай тэрыторыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што такое Полацкі ўмацаваны раён, якія задачы перад ім ставіліся, якое значэнне для абароны войскаў Чырвонай арміі летам 1941 года мелі доўгачасовыя абарончыя кропкі. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі набыць кнігу з аўтографам аўтара.
Название: Выставы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 18 марта. – С. 16. – (PRO-культура).
Да сярэдзіны красавіка ў бібліятэцы імя У.Караткевіча працуе персанальная выстава навучэнкі студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі Ксеніі Ракіцкай. Экспазіцыю “Радасць творчасці” дзяўчына прысвяціла Міжнароднаму жаночаму дню і сваёй маці Таццяне Дзмітрыеўне. На большасці работ – краявіды Полаччыны, пейзажы, анімалістычныя сюжэты, кветкі.
Як адзначае кіраўнік “Хамелеона” Таццяна Асташкевіч, яе выхаванка з’яўляецца пастаяннай удзельніцай усіх тэматычных выстаў ізастудыі і лаўрэатам творчых спаборніцтваў. Сярод апошніх дасягненняў дзяўчынкі – перамога на гарадскім конкурсе “Навагодняя казка - 2021”, дыпломы ўдзельніка рэспубліканскага конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей” і Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка пад эгідай касмічнага фонда (ЗША).
Название: Сустрэча
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 18 марта. – С. 16. – (PRO-культура).
Па благаславенні ігуменні Еўдакіі 14 сакавіка ў цэнтральную бібліятэку імя У.Маякоўскага завіталі насельніцы Спаса-Еўфрасінеўскага жаночага манастыра. Сустрэча была прысвечана Дню праваслаўнай кнігі. Напачатку манахіні выканалі песнапенні з падрабязным растлумачваннем іх сэнсу. Са словам духоўнай мудрасці да прысутных звярнулася сястра Людміла. Яна распавяла пра асаблівасці набажэнства ў перыяд падрыхтоўкі да Вялікадня, у простай форме расказала, для чаго чалавеку патрэбны пост, прычасце, споведзь. Вядучай вечара выступіла бібліятэкар абанемента Фаіна Жураўлёва, якая з 2011 года арганізуе гэтае мерапрыемства.
Название: Древнее оружие из дерева
Автор: Радько Нелли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 15 марта. – С. 8.
До 20 марта в библиотеке им. К.Симонова работает выставка сувенирного холодного оружия из частной коллекции Николая Полторако, приуроченная к Году исторической памяти.
Коллекционер Николай Полторако всю жизнь работал с металлом, а 11 лет назад решил осуществить мечту – занялся деревообработкой. Все навыки получил самостоятельно. Изучая историю, заинтересовался холодным оружием минувших эпох и начал создавать реплики. Сегодня в его коллекции более 60 экспонатов. Среди них – различные виды мечей, кинжалы, боевые топоры, шпаги, ножи, трезубец.
Есть и довольно редкие экземпляры – копии древнеегипетского хопеша (ХІІІ до н.э.), древнегреческого лабриса, непальского национального ножа кукри, шотландского клеймора (XV-XVII вв.). Интерес вызывают китайский шуангоу (VIII-III вв. до н.э.), турецкий кылыч (XV-XVI вв.), катар – индийский кинжал тычкового типа, шпаголом – холодное оружие, вид даги, служащий для захвата клинка противника, траншейный нож-кастет времен Первой мировой войны. На выставке, представленной в библиотеке, можно изучить географию древнего оружия от Европы до Азии. Каждая деталь экспонатов – будь то клинок, рукоять, булава – выполнена из дерева.
Название: Арт-час
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 18 февр. - С. 16. – (PRO-культура).
Адзінаццатага лютага споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння выбітнага беларускага мастака, музыканта і педагога Напалеона Орды. У гонар знакамітага культурнага дзеяча ХІХ стагоддзя супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна падрыхтавалі і правялі пазнавальны арт-час “Мастак, які спыніў час”.
Напалеон Тадэвушавіч нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета. Атрымаў бліскучую адукацыю, сябраваў з нямецкім кампазітарам Фрэдэрыкам Шапэнам.
Сам напісаў шэраг твораў для фартэпіяна, а ў 1830 годзе нават займаў пасаду дырэктара Італьянскай оперы ў Парыжы. Аднак душой Орда быў адданы роднай зямлі. Аднойчы ён нават даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся. Пасля сябе мастак пакінуў багатую спадчыну – больш за 1150 архітэктурных замалёвак вёсак, маёнткаў, палацаў, гарадоў.
Пазнаёміцца з творчасцю беларускага дзеяча супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах Палаца дзяцей і моладзі. У межах Года гістарычнай памяці для іх была арганізавана інтэлектуальная віктарына. Падлеткі даведаліся, што Напалеон Орда не толькі выдатна маляваў, але і стварыў больш за 20 паланэзаў, мазурак, вальсаў, рамансаў і песень. Некаторыя з іх хлопчыкам і дзяўчатам нават давялося паслухаць.