# АКЦЫЯ
Название: Акцыя
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 15 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
У межах брэнд фестывалю “Якуб Колас ФЭСТ” у бібліятэцы, што носіць імя знакамітага літаратара, арганізавалі вулічную акцыю “Горад чытае Купалу і Коласа”.
Супрацоўнікі ўстановы прадставілі кніжную выставу на адкрытым паветры, а новапалачане дэкламавалі ўрыўкі з твораў класікаў, знаходзілі адказы на пытанні эрудыт-віктарыны, адкрывалі для сябе новыя творы і гістарычныя факты, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам паэтаў.
# ВЫСТАВА
Название: Выстава
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 15 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Шэсцьсот катоў з 60 краін свету вось ужо месяц ласкава «муркочуць» у бібліятэцы імя Я.Коласа. Адкуль яны тут з’явіліся? З прыватнай калекцыі віцябляніна Дзмітрыя Рыжыка.
Па роду занятку Дзмітрый – турагент з 27-гадовым стажам і папулярны інстаблогер. Сваю «вусатую брыгаду» ён пачаў збіраць 10 гадоў таму, пасля наведвання Чарнагорыі.
– У гэтай краіне ёсць горад катоў – Котар. Іх тут насамрэч шмат. Вузкія завулкі, аркі, карнізы, лесвіцы, дворыкі – такое адчуванне, што ўся інфраструктура спраектавана для камфорту хатніх любімцаў. У сувенірнай лаўцы «Cats of Kotor» можна набыць унікальныя тэматычныя вырабы мясцовых мастакоў. Я не вытрываў – купіў сабе цішотку і талерку, якія, па сутнасці, і сталі першымі экспанатамі маёй калекцыі. Потым стаў прыглядацца да коцікаў у іншых кропках свету. Хутка ў маёй вандроўнай валізцы пачало «прылятаць» па 5–10 котасувеніраў. Актыўна падключыліся сябры. Нават падаравалі мой партрэт у выглядзе рыжага Базіліа. Неўзабаве сабралася вялізная брыгада. Знаёмыя параілі выстаўляцца. Дэбют састаяўся ў прыватным віцебскім музеі, Наваполацк стаў другім месцам, куды прыехалі мае кацяняткі, – гаворыць Дзмітрый Рыжык.
Экспазіцыя сапраўды ўражвае! Тут сабраны каты з самых розных матэрыялаў. Драўляныя, керамічныя, ласкутныя, шкляныя… Асаблівую цікавасць прадстаўляюць паласаты прыгажун у масцы – адсылка да перыяду панавання пандэміі каранавіруса, і сюрэалістычная кампазіцыя з тэатра-музея Далі, што знаходзіцца ў iспанскім горадзе Фігерасе.
Цікавы факт! Да канца жніўня гэтую дзіўную калекцыю можна не толькі ўбачыць, але і папоўніць. Аматар з радасцю прыме ў дар новую фігурку. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць тыя, што выкананы сваімі рукамі. Усе заробленыя ад выставы сродкі будуць пералічаны на рахунак прыюта для бяздомных жывёл Наваполацка.
Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 8 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Юбілеі вядомых беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа натхнілі спецыялістаў дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна на правядзенне новага анлайн-марафона “Дзеці чытаюць Купалу і Коласа”.
Прыняць удзел вельмі проста – трэба зняць відэа з дэкламыцыяй твораў знакамітых аўтараў і даслаць на электронны адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Ролікі прымаюцца з ліпеня па кастрычнік. Лепшых чакаюць прызы.
Дарэчы, выдатным месцам для стварэння відэасюжэтаў можа стаць цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага, дзе нядаўна пачала сваю працу выстава-экспазіцыя “Беларускай песні ўладар”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы. На выставе прадстаўлена багатая калекцыя кніг з фонду ўстановы на беларускай і рускіх мовах, энцыклапедыі, аўдыёвізуальныя дакументы на электронных носьбітах, рэпрынтныя і факсімільныя выданні наролнага паэта Беларусі.
Грунтоўна да круглай гадзіны з дня нараджэння Якуба Коласа падышлі ў наваполацкай бібліятэцы, што носіць імя літаратара.
Ва ўстанове запусцілі новы брэнд-фестываль “Якуб Колас ФЭСТ”, адным з самых яркіх праектаў якога стаў гарадскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Коласаўскімі сцежкамі”. Удзел у спаборніцтве прынялі 29 юных новапалачан з 15 устаноў дашкольнай адукацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 4 да 7 гадоў з нэпасрэднай дзіцячай шчырасцю чыталі творы беларускага класіка. Кожны выступоўца атрымаў асабісты сэртыфікат, салодкі падарунак і дзіцячую кнігу. Першае месца заваявала выхаванка я/с №19 Любава Паказанева, другое – Ігнат Кавалёў (я/с №33), трэцяе – Паліна Пашкевіч (я/с №34).
Название: Конкурсы
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 1 июля. – С. 16. – (PRO-культура).
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Наваполацка запрашае юных чытачоў да ўдзелу ў конкурсах летняга чытання.
Для навучэнцаў 1-6-х класаў спаборніцтва “Маленькі прафесар Чамучка” праводзіць дзіцячая бібліятэка імя С.Маршака. Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба чытаць кнігі серыі “Маленькі прафесар”, прадстаўленыя ва ўстанове на выставе, і зарабляць фішкі.
Адпачыць разам з цікавым творам і атрымаць прыз прапануе бібліятэка імя А.С.Пушкіна. Умовы простыя: да 31 жніўня запаўняеш на стыкерах інфармацыю аб прачытаных творах (любых, абмяжаванняў няма), пакідаеш іх ў спецыяльным заплечніку і чакаеш вынікаў. Дэвіз конкурсу – “Нырні з кнігай у лета для ўзняцця інтэлектуальнага імунітэту”.
Бібліятэка імя У.Караткевіча запрашае на конкурс рэкордаў “Лета з кнігай”. Спаборніцтва будзе праходзіць да канца школьных вакацый. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе па чатырох намінацыях: “Верны сябра бібліятэкі”, “Бібліямарафонец”, “Сямейны дуэт”, “Самы чытаючы клас”. Вынікі конкурсу абвесцяць 15 верасня. Пераможцаў чакаюць дыпломы і прыемныя сюрпрызы.
Название: Гульня
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 24 июня. – С. 16. – (PRO-культура).
У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака завяршылася летняя серыя гульняў для юных знатакоў “Што? Дзе? Калі? Дзеці супраць казачных герояў”.
Усё, як у вядомым тэлешоу: цікавыя пытанні, чорная скрыня, музычна-забаўляльная паўза, выпрабанні на веды, кемлівасць і згуртаванасць. Чаму плача кракадзіл? Якога колеру самыя халодныя зоркі? Банан – гэта трава або фрукт? Адказ на падобныя пытанні трэба было даць на працягу адной хвіліны.
Удзельнікамі гульняў сталі хлопчыкі і дзяўчынкі з прышкольных лагераў адпачынку гімназій №1 і 2, сярэдніх школ №4 і 8. Лепшых гульцоў адзначылі салодкімі падарункамі.
Название: Нам есть чем удивить гостей
Автор: Бортников Виктор
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 14 июня. – С. 8.
В рамках республиканской акции “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, направленной на популяризацию внутреннего туризма Республики Беларусь, в учреждениях Новополоцка прошли квесты, мастер-классы, дни открытых дверей и презентации.
Одними из первых в республиканскую акцию включились сотрудники детской библиотеки им.А.С.Пушкина. Выставка рисунков с изображением литературных героев украсила окна библиотеки, а музейная комната, посвященная Пушкинскому наследию, запомнится каждому посетителю.
Название: Форум
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 10 июня. – С. 16. – (PRO-культура).
Новапалачане ўдала выступілі на абласным форуме маладых работнікаў сферы культуры ў Віцебску.
Мерапрыемства праходзіла пад назвай “Сучасная культура: новыя выклікі – новыя вяршыні”. Яго ўдзельнікамі сталі працаўнікі бібліятэчнай, музейнай, клубнай справы, устаноў адукацыі. У рамках сустрэч і дыялогаў спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні, атрымалі магчымасць абнавіць свае веды і прадставіць аўтарскія праекты.
Форум праходзіў некалькі дзён на розных пляцоўках. У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна сабраліся тыя, хто працуе з рознымі друкаванымі выданнямі. Спікерам ад Наваполацка выступіла загадчыца аддзела абслугоўвання дзіцячай бібліятэкі імя С.Маршака Анастасія Крупко, якая расказала пра інавацыі далучэння дзяцей да кнігі праз гульню…
Адной з цэнтральных падзей форуму стаў конкурс моладзевых праектаў у галіне культуры, мастацтва і крэатыўных(творчых) індустрый “Новы погляд…”. Першае месца ў намінацыі “Бібліятэчная сфера” заваявала галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага Дзілора Хасанава. Яна прадставіла аўтарскую распрацоўку “Постscriptum”, мэта якой – стварыць на базе бібліятэкі студыю гуказапісу для захавання літаратурнай спадчыны наваполацкіх пісьменнікаў.
Название: Форум
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 10 июня. – С. 16. – (PRO-культура).
Новапалачане ўдала выступілі на абласным форуме маладых работнікаў сферы культуры ў Віцебску. Мерапрыемства праходзіла пад назвай “Сучасная культура: новыя выклікі – новыя вяршыні”. Яго ўдзельнікамі сталі працаўнікі бібліятэчнай, музейнай, клубнай справы, устаноў адукацыі. У рамках сустрэч і дыялогаў спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні, атрымалі магчымасць абнавіць свае веды і прадставіць аўтарскія праекты.
Форум праходзіў некалькі дзён на розных пляцоўках. У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна сабраліся тыя, хто працуе з рознымі друкаванымі выданнямі. Спікерам ад Наваполацка выступіла загадчыца аддзела абслугоўвання дзіцячай бібліятэкі імя С.Маршака Анастасія Крупко, якая расказала пра інавацыі далучэння дзяцей да кнігі праз гульню…
Адной з цэнтральных падзей форуму стаў конкурс моладзевых праектаў у галіне культуры, мастацтва і крэатыўных(творчых) індустрый “Новы погляд…”. Першае месца ў намінацыі “Бібліятэчная сфера” заваявала галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага Дзілора Хасанава. Яна прадставіла аўтарскую распрацоўку “Постscriptum”, мэта якой – стварыць на базе бібліятэкі студыю гуказапісу для захавання літаратурнай спадчыны наваполацкіх пісьменнікаў.
Название: Подарок к празднику
Автор: Усовская Олеся
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 3 июня. – С. 7.
“Новополоцк – это моё!”. Таким условным девизом объединены фотоработы корреспондентов городской газеты. Возможно, на одной из 40 листовок-поздравлений вы узнаете себя или своих знакомых, друзей, родных. Моменты, выхваченные обьективом фотографа во время городских событий, портреты, – каждый из изображенных здесь людей уже навсегда вошел в лепопись Новополоцка. - Однажды вместе с газетой мы уже оформляли галерею, рассказывающую о новополочанах – представителях разных профессий. В этот раз решили вновь показать фотографии людей, но, если можно так сказать, - с другого “ракурса”, – поделился идеей экспозиции создатель проекта Владимир Мишустин. – Ведь Новополоцк – это, конечно, здания, улицы, интересные и памятные менста. Но в первую очередь, город – это мы!”.
Поэтому в эти дни каждый новополочанин по праву может принимать поздравления. Всех нас – с Днем рожденья! С праздником, любимый город!
Эстафету проекта “Творческий автобус” приняли сотрудники централизованной библиотечной системы города.
Название: Канцэрты
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 20 мая. – С. 16. – (PRO-культура).
Май выдаўся багатым на падзеі для літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”, якое сёлета святкуе 20-годдзе.
У рамках Года гістарычнай памяці народны калектыў пад кіраўніцтвам Галіны Сташкевіч зладзіў канцэрт-памяць “Святло Перамогі”. Праз песні, вершы, апавяданні “крылаўцы” выказалі сваю ўдячнасць героям Вялікай Айчыннай вайны.
Некалькімі днямі пазней у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшла творчая сустрэча калектыва з навучэцамі 10-11-х класаў ліцэя “На старонцы летапісу Нафтаграда…”. Галіна Сташкевіч і настаўніца ліцэя Валянціна Маліноўская расказалі дзецям пра пісьменнікаў, якія будавалі наш горад. Ліцэісты і самі выконвалі вершы паэтаў-першабудаўнікоў. Асабліва натхнённа чыталі адзінаццацікласнікі Іван Зелянко і Раман Караленка. Напрыканцы мерапрыемства перед юнакамі выступілі ўдзельнікі літаратурна-музычнага аб’яднання і прагучаў гімн “Крылаў”, напісаны новапалачанкай Тамарай Талкачовай.
Название: Прэзентацыя кнігі
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 13 мая. – С. 16. – (PRO-культура).
У бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася прэзентацыя новай кнігі аўтара з Санкт-Пецярбурга Генадзя Антонава “Пушкін і вайна”.
Генадзь Мікалаевіч – контр-адмірал запаса, доктар тэхнічных навук, вядомы спецыяліст у галіне ракетнай зброі атамных падводных лодак. За гады навуковай дзейнасці стаў аўтарам некалькіх ваенна-тэарэтычных прац, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Творчасцю знакамітага рускага паэта Пушкіна захапіўся яшчэ ў маладосці. З гадамі цікавасць перарасла ў прадмет глыбокага вывучэння, і Генадзь Антонаў пачаў даследаваць лёс пісьменніка. Вынікам стала выданне чатырох кніг пра Аляксандра Сяргеевіча. “Пушкін і вайна” – пятая.“ У яе аснове – часопісны варыянт публікацыі дакладу Мікалая Раеўскага 1937 года, які я знайшоў у рукапісным аддзеле Пушкінскага дома. Да яго мной падрыхтаваны навуковыя каментарыі, а таксама разгорнутая прадмова і ўласнае эсэ-роздум пра вайну”, – адзначае расійскі літаратар.
Напрыканцы прэзентацыі госць з Санкт-Пецярбургу падараваў бібліятэцы экзэмпляр сваёй кнігі, які зойме ганаровае месца ў музейнай комнаце памяці Аляксандра Сяргеевіча чацвёртага філіяла цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка.