ru Russian be Belarusian

Хата з бацькоўскай душою

22 Oct,2026
блог собакифонари охота
Хата з бацькоўскай душою

У Нядзелю бацькоўскай любові супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа запрасілі ў незвычайную вандроўку малых з дзіцячых садкоў №№ 11,17 і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.

Падчас фальклорнага падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з хаткай, у якой раней жылі беларусы, з сямейнымі традыцыямі і абрадамі, святамі і іншымі момантамі ўклада жыцця продкаў. Арыентавацца ў мностве незвычайных рэчаў, дзеянняў дзеткам дапамагалі Гаспадыня і Дамавушка. Яны зазіралі ў розныя куткі хаты, дзе трымалі ў руках старажытныя рэчы, ігралі на музычных інструментах, слухалі легенды і паданні, спрабавалі самастойна выкарыстоўваць хатнія рэчы. Напрыклад, нялегкай аказалася работа па прасаванню бялізны старажытным інструментам – качалкай. Асабліва ўважліва малыя слухалі расповед пра “чырвоны кут” – самае ганаровае месца ў хаце. А яшчэ ўсе разам, дарослыя і дзеці, сталі ўдзельнікамі майстар-класа “Мудрая сава” і вяселай хвілінкі са срэбным шоу.

Прочитано 17 раз(а) Последнее изменение 22 Oct,2026
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.