У прыгожай праднавагодняй атмасферы ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 16 снежня адбыўся канцэрт-юбілей Уладзіміра Хвашчэўскага – паэта, барда, удзельніка народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы» з прэзентацыяё яго кнігі «У храме Любові».
Гэтая кніга выйшла у Полацкім кніжным выдавецтве ў серыі «Паэтычная бібліятэчка “Крылаў”» і склала яе юбілейны дзесяты выпуск. Складальнік-рэдактар гэтай серыі, а таксама аўтар прадмовы да кнігі – Галіна Сташкевіч, кіраўнік НЛМК «Крылы», якая ладзіла і прэзентацыю кнігі. У сяброўскай камернай абстаноўцы на працягу вечарыны яна распавядала пра жыццёвыя і творчыя пуцявіны Уладзіміра Хвашчэўскага.
Кніга прадстаўлена на дзвюх мовах – беларускай і рускай, але перавагу паэт аддае роднай матчынай мове. У выкананні Уладзіміра Хвашчэўскага прагучалі цудоўныя лірычныя вершы і песні, праз якія ён запрасіў гледачоў у велічны храм Любові.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.