Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. - 2016. – 9 дек. - С. 16.
Бібліятэка-філіял імя Я.Коласа
У міжнародны дзень талерантных адносінаў да людзей хворых на ВІЧ/СНІД бібліятэка запрасіла вучняў 11-х класаў гімназіі №1 прыняць удзел у своеасаблівым псіхалагічным лабірынце “Талерантнасць – шлях да міра”. Маладым людзям былі прапанаваны розныя складаный сітуацыі, з якіх трэба было знайсці выхад. Мерапрыемства прызвана пашырыць светапогляд вучняў, навучыць адэкватна адносіцца да людзей са статусам “ВІЧ-станаўчы”.
Шостага снежня ў бібліятэцы прайшла літаратурна-мастацкая гасцёўня “Усё пачынаецца з кропкі”, прысвечаная 150-годдзю мастака-авангардыста Васіля Кандзінскага. У мерапрыемстве ўдзельнічвалі бібліятэкары, навучэнцы дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага, Палаца дзяцей і моладзі. Супрацоўнікі ўстановы прадставілі відэапрэзентацыю па творчасці Кандзінскага, з якой можна было даведацца, што знакаміты майстар пэндзліка быў добрым літаратарм, пісаў вершы. Выпускнік ДМШ імя І.Ф.Хруцкага Мікіта Чарнуха правёў майстар-клас па абстрактнаму жывапісу, на якім малыя і дарослыя з цікавасцю стварылі сумесны твор. Падчас гасцёўні ў бібліятэцы адкрылася выстава навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы, якая працягне сваю працу да канца снежня.
