ru Russian be Belarusian

PRO-КУЛЬТУРА

25 Sep,2017
блог собакифонари охота

Название: PRO-КУЛЬТУРА

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 22 сентября. - С. 16.

 

     Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага

     Апынуцца ў свеце дзяцей і дарослых запрашае цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага. У межах рэспубліканскага праекта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Кніга.by” тут адкрылася новая выстава мінскай мастачкі і пісьменніцы Эльгі Паповай “Чараўніцтва – яно паўсюль”.

     Мастацтва для Эльгі – гэта адзін са спосабаў гутаркі з сусветам, магчымасць дзяліцца з людзьмі яго чароўнай прыгажосцю і радасцю. “З дапамогай карцін мне хочацца нагадаць усім пра блізкасць цудаў у нашым жыцці”, - адзначае творца. Работы мінчанкі сапраўды незвычайныя – трэба толькі ўважліва прыглядзецца, і пабачыш адразу некалькі сюжэтаў на адным палатне. Са сваімі карцінамі, вершамі і казкамі Эльга ўдзельнічае ў выставах і праектах як у Беларусі, так і за мяжой.

     Наваполацкая выстава – 19-я персанальная ў кар’еры маладой мастачкі. Адкрыццё экспазіцыі суправаджалася яркім перформансам. Паглыбіцца ў сусвет цудаў дапамаглі чароўныя гукі пан-флейты і кельцкай арфы музыканта-мультыінструменталіста з Мінска Івана Соласа.

 

Прочитано 572 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИКанцэрты