ru Russian be Belarusian

PRO-культура

20 Jul,2017
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько  Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 14 июля. - С. 16.

 

Бібліятэка імя А.С.Пушкіна

З 1 чэрвеня па 31 жніўня дзіцячая бібліятэка імя А.С.Пушкіна запрашае гараджан сабраць асабісты гербарый.

Раз у тыдзень у бібліяэцы і на сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка будзе з’яўляцца інфармацыя аб неабходнай для калекцыі расліне. Збіраць кветкі і травы трэба ў сухое надвор’е, без расы на лісце. Прасцей за ўсё сушыць у кнігах і часопісах, а захоўваць – у звычайным альбоме. Затым сабраны матэрыял неабходна аформіць: падпісаць назву кожнага “экспаната”, месца яго знаходжання (лес, луг), дату і месца збору (горад, вёска, раён, вобласць). Аформіць гербарый можна на аркушы картона фарматам А3, дадаўшы да абавязковага спісу любыя расліны, што прыйшліся да спадобы.

З 1 кастрычніка ўсе ўдзельнікі змогуць выставіць свае калекцыі ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна.

 

Бібліятэка імя Я. Коласа

Да канца ліпеня ў бібліятэцы імя Я. Коласа працуе фотавыстава Аляксея Пузікава “Дзякуй за жыццё!”. На экспазіцыі прадстаўлены фотоздымкі шчаслівых бацькоў, а таксама спецыялістаў цэнтра “ЗаРаджэнне” і проста сардэчных людзей, удзел якіх паспрыяў захаванню жыцця немаўлят.

Ініцыятарам выставы стаў каардынацыйны цэнтр абароны сямейных каштоўнасцей “ЗаРаджэнне” Полацкай епархіі, галоўныя задачы якога – выратаванне ненароджаных дзяцей і ўмацаванне інстытута сям’і. Цэнтр быў створаны ў 2012 годзе па блаславенню архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія.

 

Прочитано 685 раз(а) Последнее изменение 09 Aug,2017
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « PRO-культура PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИДостояние народа