ru Russian be Belarusian

#Бібліяноч

08 May,2025
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 3 мая. – С. 16. – (РRО-культура).

Наваполацк далучыўся да рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “Бібліяноч-2025”. Сёлета яна была прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі. Гасцей вечара чакалі разнастайныя тэматычныя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі, майстар-класамі. На выставе рарытэтных экспанатаў можна было пазнаёміцца з важнымі падзеямі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а ў чытальнай зале – прверыць свае веды з дапамогай настольных інтэлектуальных гульняў або стварыць паштоўку з выявай голуба міру. Для самых актыўных удзельнікаў супрацоўнікі ЦБС распрацавалі квэст, дзе ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі салдата ці праспяваць песню каля імправізаванага вогнішча.

У рамках “Бібліяночы” адбылося адкрыццё экспазіцыі плакатаў, створаных пісьменнікамі і мастакамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У хуткім часе гэты праект будзе прадстаўлены ў Віцебску, а пасля размесціцца ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Прочитано 116 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура